Старонка 19
◀ / 242 ▶
Воўк Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Агульная назва і назва самца: воўк м. — агульн. (СПЗБ, Мат. Гродз., Мат. мін.-мал.), ваўчышча м. экспр. — усх.-маг.р. (Насовіч), ваўкачэчына м. экспр. — Слон. (ЖНС), бірук м. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч), поўх м. — Клім. (Бялькевіч), пустыня ж. — Краснап. (Бялькевіч); малады воўк: ваўчак м. — Іўеў. (СПЗБ), ваўчук м. — Жытк. (ТС), пестак м. — Глыб. (СПЗБ), пестун м. — Брасл. (СПЗБ); стары воўк: ваўкач м. — Карэл. (Сцяшковіч); воўк, які нападае на авечак: аўчар, ваўчар м. — Ашм., Іўеў., Пух., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ), аўчарнік (гаўчарнік) м. — паўн.-зах.з. (ЛАБНГ, СПЗБ), аўчур (гаўчур) м. — Лях., Шчуч. (СПЗБ), аўчатнік м. — мясц. (Станкевіч), воўк авечы м. — Стол. (ТС); воўк, які нападае на гусей: гусятнік м. — Пол., Ушацк., Іўеў., Краснап. (ЛАБНГ), гусячнік м. — Нясв. (ЛАБНГ); воўк, які нападае на коней: канюх м. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ), конюх м. — Іўеў., Лун., Жытк. (ЛАБНГ, ТС), канюр м. — Навагр., Бых., Лях., Калінк. (ЛАБНГ, СПЗБ), канадаў м. — Клім. (ЛАБНГ), канеўнік м. — Мёр. (ЖНС), канетнік м. — Пол. (ЛАБНГ), канятнік м. — Ушацк. (НЛ), канарэз м. — Верхнядзв., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч), кабылятнік м. — Мсцісл. (Юрчанка), конскі воўк м. — Карэл., Уздз., Кам. (ДАБМ, ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мін.-мал.), воўк-канюх м. — Пух. (ЛАБНГ); воўк, які нападае на жарабят: жарабятнік м. — Гл., Мсцісл. (Юрчанка, Янкоўскі). Самка: ваўчыца ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., Станкевіч), ваўчыха ж. — спарадычна паўдн.-зах. д., віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Мат. Гродз., Насовіч), ваўчарка ж. — Лельч. (ЛАБНГ). Ваўчаня: ваўчаня н. — паўдн.-зах.д. (ЛАБНГ, Мат. Гродз.), ваўчанятка н. памянш. — Лаг., Слон., Зэльв., Лях., Лоеў., Браг., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гродз.), ваўчанё н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., Станкевіч), ваўчанёнак м. памянш. — паўн.-усх.д. (ЛАБНГ, Насовіч, Яўсееў), ваўчук м. — Валож., Стол., Раг. (ЛАБНГ), ваўчак м. — Гродз. (ЛАБНГ, Сцяшковіч), ваўчанюк м. — Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ), ваўчанок м. — Лёзн., Тал., Раг., Ветк. (ЛАБНГ), ваўчаняк м. — Раг. (СПЗБ), ваўчонак м. — паўн.р., а таксама Чач., Жлоб., Рэч. (ЛАБНГ), ваўчэнак м. — Бял. (Яўсееў), ваўчат м. — Віц. (ЛАБНГ), шчаня н. — Кам. (ЛАБНГ).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 242 ▶