Старонка 17
◀ / 242 ▶
Самка: алёніха ж. — агульн. (Мат. апыт.), аляніца ж. — Воран. (Мат. Гродз.). Аленяня: алянян. — паўдн.-зах.д., алянё н. — сярэд.-бел. г., алянёнак м. — паўн.-усх. д. (ТС, Мат. апыт.), алянюк м., аленючок м. памянш. — Воран. (Мат. Гродз.). Бабёр Паўводны звер - грызун, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра. Агульная назва і назва самца: бабёр м. — агульн. (Мат. Гродз., Бялькевіч, Мат. апыт.), бабер м. — усх.-пал. р. (ТС, Мат. апыт.), бабрак м. — Чэрв. (Шатэрнік), бобр м. — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.). Самка: бабрыха ж. — агульн. (Мат. Гродз., Мат. апыт.), бабрыца ж. — Люб. (СПЗБ), вадзяніца ж. — Дзятл. (Сцяшковіч). Бабраня: бабраня н., бабранё н., бабронак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел.г., паўн.-усх.д. (Мат. Гродз., Мат. апыт.). Барсук Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю, які жыве ў норах. Агульная назва: барсук м. — агульн. (СПЗБ, ЭПБ, Мат. Гродз., Мат. апыт.). Самка: барсучыха ж. — Воран. (Мат. Гродз.). Барсучаня: барсучаня н. — паўдн.-зах. д., барсучанё н. — сярэд.-бел. г., барсучанёнак м., барсучонак м. — паўн.-усх.д. (Мат. апыт.). Вавёрка Невялікі пушны звярок, які жыве ў дуплах дрэў і харчуецца арэхамі, грыбамі. вавёрка ж., вавёрачка ж. памянш. — асн.мас.г., за выключэннем усх.-маг.р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НС, Мат. Гродз., Мат. апыт.), вавюрка ж. — паўн.-зах.з. (ДАБМ), віёрка (віорка) ж. — Ваўк., Маст., Свісл., Стаўб. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Шаталава), віюрка ж. — Ваўк. (СПЗБ), вівёрка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 242 ▶