агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Янкова, Мат. апыт.), маркач м. — паўдн.-зах. д., акрамя ўсходняй часткі, зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, З нар. сл., Насовіч, Тарнацкі), смаркач м. — Брэсц., Драг. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл.), маркаль м. — поўдзень Мін. р., сл.-маз. г. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава), мяркаль м. — Лельч. (ЛАБНГ), смаркаль м. — Драг. (ЛАБНГ, АЛА), мархаль м. — Жлоб., Акц., Маз., Нараўл., Лоеў. (ЛАБНГ, АЛА, З нар. сл.), маргаль м. — Браг. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава), мархатун м. — Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС), моркут м. — Малар. (НЛ), моркуцень м. — Драг. (ЛАБНГ), маркітун м. — Беластоц. р. (СПЗБ), меркітун м., меркіцун м. — Лун. (Шаталава), цяк м. — Маладз. (АЛА), цякун м. — Паст., Астр., Ашм. (ЛАБНГ), трык м. — захад зах.-пал. г. (Тарнацкі), кабяк м. — Добр. (Мат. Гом.), кілун м. — Лельч. (З нар. сл.), мудзян м. — Лун. (Тарнацкі); баран пакладаны (кастрыраваны): скапец м., скоп м. — паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА), шкапец м. — Шарк., Паст. (ЛАБНГ).
Ягня: ягня н., ягнятка н. памянш., ёгнятка н. памянш.; ягнё н., ягнётка н. памянш.; ягнёнак м., ягнянёнак м., ягнёначак м. памянш. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел.г., паўн.-усх.д. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз., Мат. апыт.), ягня н. — Пух., Асіп. (ДАБМ, СПЗБ), агнёнак м. — Шкл. (ДАБМ, Н. сл-сць), гнёнак м. — Маг. (ДАБМ), ягнюк м. — зах.-пал. г., паўн.-зах. з. (ДАБМ, СПЗБ, ЖС), авечаня н. — Жытк. (ТС), багня н., баранчык м. 'ягня-самец' — мясц. (Насовіч); ягня асенняга акоту: асянё н. — Бар. (ЛАБНГ), асянчук м. — захад Гродз. р., поўдзень Мін. р. (ЛАБНГ, ЖС, ЖНС, Сцяшковіч), асянюк м. — захад Гродз. р. (ЛАБНГ, Цыхун), асянчак м. — поўдзень зах.-пал. г. (ЛАБНГ), асяток м. — Бераст. (Сцяшковіч), асённік м., асёнчык м. памянш. — усх. з. (ЛАБНГ, Мат. апыт.), асёнка ж. — Кобр. (ДАБМ), асянёнак м. — Гродз. (Сцяшковіч); веснавое ягня: весянчук м. — Карэл. (ЖНС), сняк м. — Карэл. (ЖС).
Алень
Дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом.
Агульная назва і назва самца: алень м. — агульн. (Мат. апыт.), лень м. — Слаўг., Касц., Клім.(Мат. апыт.), елень м. — Зэльв., Вілен. р. (СПЗБ), ялень м. — Воран. (СПЗБ).
104 👁