1. НАЗВЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ ЖЫВЁЛЬНАГА СВЕТУ
1.1. ДЗІКАЯ І СВОЙСКАЯ ЖЫВЁЛА
Авечка
Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако.
Агульная назва: авечкі (гавечкі) мн. — асн. мас. г. (Мат. апыт.), авячкі (гавячкі) мн. — зах.-пал.г. (Мат. апыт.), воўцы мн. — віц.-маг.г., спарадычна ўсх. з. (Мат. апыт.).
Самка, авечка: авечка (гавечка) ж., авечачка (гавечачка) ж. памянш. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.), вавечка ж. — Ельск. (ЛАБНГ), вечка ж., вечачка ж. памянш. — Слаўг., Краснап., Драг., Пін., Стол., Жытк., Лельч., Маз. (ЛАБНГ, АЛА, ТС), аўца (гаўца) ж., авечка (гавечка) ж. памянш. — віц.-маг. г., усх. з., а таксама Гродз., Маст., Ваўк., Зэльв., Слон. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. Гродз.), ваўца ж. — Свісл. (ЛАБНГ, АЛА), башка ж. — Сен. (Каспяровіч), котка ж. — мясц. (Насовіч), шута ж. ласк., шутка ж. ласк., шутачка ж. памянш.-ласк. — усх.- маг. р., а таксама Драг., Калінк. (ЛП, З нар. сл., Мат. Гом., Насовіч), шурка ж. ласк., шурачачка ж. памянш.-ласк. — усх. - маг. р. (Мат. апыт., Насовіч), шкырка ж. ласк., шкырачка ж. памянш.-ласк. — усх. - маг. р. (Мат. апыт., Насовіч), авулька ж. ласк. — Мёр. (НС), мена ж. дзіц. — Астр. (Мат. Гродз.), бэдзя ж. дзіц. — Беластоц. р. (СПЗБ); маладая авечка: ярушка ж. — Мсцісл., Клім., Латгал. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.), ярачка ж. — Пін. (ЛАБНГ), ёрка ж. — Беш. (Каспяровіч); шлёнка ж. 'авечка шлёнскай пароды' — Мсцісл., Слаўг. (Мат. апыт.).
Самец, баран: баран м., баранчык м. памянш., баранок м. памянш., баранчук м. памянш., баранец м. памянш. —
82 👁