сялли, у іх мэдыцыне, чарах і варожбах. Часта адно характарнае названьне раскрые перад нашымі вачыма ўсю паэтычнасьць і багатую фантазію нашага народу...
Нажаль, ня маем дагэтуль добрай беларускай сыстэматыкі, каторая-б магла супакоіць нашу цікавасьць, а таксама школьныя патрэбы...
Каб хоць ў часьці парадзіць гэтаму недастатку, я апрацавала гэты маленькі слоўнік беларускіх назваў расьлін, з дадаткам назоваў у мовах: польскай, расейскай і лацінскай, каторы можа служыць падмогай пры навуцы ботанікі з падручніка ў чужой мове. Альфабэтныя сьпіскі шмат палягчаюць адшуканьне беларускага названьня данай расьліны.
Слоўнік гэты можа спатрэбіцца і таму, хто ўмее назваць расьліну пабеларуску, а хоча ведаць яе навуковае імя.
Дзеля таго, што адна і тая-ж расьліна ў розных мясцох Беларусі мае часта розныя назовы, нават зусім адна да аднае непадобныя, слоўнік абымае 424 беларускія назовы, адносячыся да 302 расьлін.
Гэтыя тры сотні расьлін можна лічыць толькі невялікай часткай тае расьліннасьці, каторая пакрывае абшары Беларусі; з часам лік матар'ялаў пабольшыцца і пазволіць апрацаваць
126 👁