ПРАДМОВА. John Lubbock кажа: „Некаторыя называюць ботаніку сухой навукай. Але-ж каб мы маглі нават без яе дзівавацца харошай кветкай або дрэвам, то толькі так, як можна дзівавацца угледжаным у грамадзе рослым мужчынай, або харошай кабетай. Наадварот, ботанік, а нат ня толькі вучоны ботанік, але-ж кожны, хоць крыху знаёмы з гэтай прыгожай навукай, калі знойдзецца пасярод таго прыгожага абшару, каторы называем полем, угледзіць кругом сябе немалую дружыну вясёлых прыяцялёў, што расказваюць яму розныя цікавыя дэталі з свайго жыцьця". А я дадам, што чалавеку цікаваму, знаёмаму з назовамі расьлінаў у яго роднай мове і то з назовамі ня штучнымі, выдуманымі, а чыстанароднымі, кожная расьлінка, кожнае зелейка раскажа, ня толькі дэталі свайго ўласнага жыцьця, гісторыю свайго роду, але-ж таксама напомніць аб тэй ролі, якую яно іграе ў жыцьці нашых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁