ЗАЕ'ХАЦЬ ПА МУХАЕ'ДАХ. Ударыць па твары. Агрызнуўся сын, то я яму добра заехоў па мухаедах. Юкавічы Стайк. 3 АДНАЕ' ДЗЯЖЫ ХЛЕБ Е'СЩ. 1.3 адной сям 'i. Вядома, нас легко пазнаць - з аднае дзяжы хлеб елі. Заполле Кос. 2. Г.зн. з магазіна. Даўней кожны сабе хлеб пёк, а зараз з магазіна - з аднае дзяжы хлеб ямо. Бялавічы Кос. ЗА ЖЫВАТЫ БРА'ЦЦА. Рагатаць. Паехала мая свякроў у горад. Пщь захацела. Зайшла ў магазін: "Дайця мне пшык-вады ". Магазіншчыца кажа: "У нас нша такое". - "Як німа, калі вунь стаіць". Прыехала, нам расказала, то мы за жываты браліся. Алыпаніца Квас. ЗА ЖЫВО'Е БРАЦЬ (УЗЯ'ЦБ, ЗАДЗЕ'ЦЬ). Моцна хваляваць, крыўдзіць. Папракнула мяне, што гэто я ад яе пераняла ўзор вышыўкі. Мяне ўзяло за жывое. Што ў мяне, свае галавы нт а на плячах? Размерю Стайк. ЗАЙГРА'ЦЬ БУ БЛІКІ. Адмысловай мелодыяй вывесці з танцаў. Даўней, як ні схочаш з хлопцом танцаваць, то зайграюць бублікі - сілаю вывядуць з музык. Алыпаніца Квас. ЗАЙНЯ'ЦЬ ДУХЕ. На нейкі момант перастаць дыхаць (ад хвалявання, ад перажывання i пад.). Зайшоў у лес: кветкі цвітуць, птушкі спяваюць - ажно духі зайняло. Такая мілата! Заполле Кос. 3АКА 'ЙВАЛАСЯ (3АРЭ 'КАЛАСЯ) СВІНЯ' Ў ГРАЗГ HI РЫЦЦА. Цяжка чалавеку пазбавіцца шкодных прывычак, якія так моцна трымаюць у палоне. Ш веру я табе, што ты кіняш курыць - закайвалася свіня ў гразі ні рыщ а. Алыпаніца Квас. Закайвацца, зарэкацца - абяцаць. ЗА КАМПА'ШЮ. Разам з усімі. 3 майго бацька смяяліся. Дружбак жаніўся, а каб ад яго ні адстаць, i ён з мамаю за кампанію падаў на аглашэння ў цэркоў. Але пражылі з мацяраю дружно, ні сварыліся. Заполле Кос
Дадатковыя словы
брацца, есщ, задзець, заехаць, зайграць, зайняць, кампашю, узяцб
26 👁