Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
за жывое. Што ты пляцеш людзям, што я ў ваш у ў паліцыю пайшоў?! Мяне ж сілаю забрал! ў самаахову! Што я мог зрабіць? Каб адказаўся, то забілі б. А ў мяне ж трое малых дзяцей было. г.Івацэвічы. ЗАДЗІРА'ЦЬ (ЗАДРА'ЦЬ) НО'CA. Зазнавацца. Бачыш, задраў носа i пазнаваць ні хоча. Аж некалі малымі разом свіней пасвілі. Стайкі Стайк. ЗАДЗІРА'ЦЬ (ЗАДРА'ЦЬ) ХВАСТА'. Спяшацца. Ты чаго мяне ні пачакаў? Разом паехалі б у Косово. А то задраў хваста i паляцеў. Сакоўцы Міл. 3 АДНАГО' ЦЕ'СТА ЗРО'БЛЯНЫ. Аднолькавыя. Усе бабы з аднаго цеста зробляныя: кожна любіць грошы. г.Косава. ЗА'ДНІМ РО'ЗУМОМ МО'ЦНЫ. Чалавек, які запознена прымае патрэбнае рашэнне. Яўрэй так казаў: "Каб майму дзіцяці той розум, што ў мужыка ззаду. Мужык заднім розумом моцны ". Так яно i e: зробіць нешчо чалавек, a толькі пасля падумая, ці добра зрабіў сказаў. Заполле Кос. ЗА ДО'ЎГІМ РУБЛЁМ. Шукаць добрага, але лёгкага заробку. Зараз нашых людзей пабачыш na ўсём свеці. Усе паехалі за доўгім рублём, бо ў нас ні заробіш. г.Івацэвічы. ЗАДУРЫ'ЦЬ ГАЛАВУ'. 1. Прывабіць. Маладая была, дурная яшчэ. Задурыў галаву ды выскачыла замуж. г.Івацэвічы. 2. Заблытаць. Задурыў ты мне галаву, ажно я ні ведаю, што мне рабіць: ці браць гэтаго халадзільніка ці не. Лазаўцы Міл. ЗА ДУШО'Ю. У наяўнасці. Жьілі бедно пры калхозі, капейкі за душою ні было. Алыпаніца Квас. ЗАЕ'ХАЦЬ ПА КА'РКУ. Ударыць па шыі. Помятою, подлетком бьіў. Маці сказала памыі выліць за хлеў. А я ні паслухоў яе, нанёс i выліў на гуліцу. Убачыў немяц, паклікоў, то добра заехоў па карку. - Орднунг! Парадок! - крычаў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задзіраць, задраць, задурыць, заехаць, ноca
30 👁
 ◀  / 310  ▶