Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Зрабілі аперацыю суседу, мусіць, грыжу выразалі на пазваночніку, бо загнуўся ў дугу. г.Івацэвічы. ЗАГНУ'ЦЬ У ТРЫ ПАГГБЕЛІ. Ад цяжкай працы скруціць, згорбіць. Цэлы дзет буракі полола, то загнуло ў тры пагібелі. г. Косава. Ззамаладу рабіў цяжко, то на старасці загнуло ў тры пагібелі. Альшаніца Квас. 3 АГНЮ' ДЫ Ў ПО'ЛЫМЯ. Трапляць з адной непрыемнасці ў другую. Думаю, ні пайду нядзеляю на работу, наеду хоць свата праведаю ў Косаві, чарку вы п'ям. Схаваўся ад брыгадзіра, то ў Косаві на прадсядацяля наткнуўся. Пытаяцца: "А ты чаго ні на рабоці? " Во папаў то папаў: з агню ды ў полымя. Старажоўшчына Кос. ЗАГРАБА'ЦЬ (ЗАГРАБЦГ) ЖАР ЧУЖЫ'МІ РУКА'МІ. Спадзявацца на дапамогу другіх. Hi cnaдзявайся на мяне, я табе ні найду гной з-пад каровы выкідаць, рвацца. Прывык заграбаць жар чужьімі рукамі. Халап'я Падст. ЗАГРЫМЕ'ЦЬ КАСЦЯ'МІ. Упасці. Прьійшоў cyсед да мяне на разборкі. Як шурануў яго проз парог, то загрымеў касцямі i пайшоў вушы ўтуліўшы. Майск Люб. Шурануць - штурхануць. ЗАДАВА'ЦЬ (ЗАДАЦЬ) ЖА'ЛЮ. Расчуліць. Гадавіна была па сыну. Прыгала суседка, начала ўспамінаць, які добры быў. Ано мне жалю задала. Жамайдзякі Міл. ЗАДАВА'ЦЬ ЗАДА'ЧУ. Ствараць цяжкасці. Кажаш, машына сапсавалася. От задаў ты мне задачу то задаў. I як гэто будзя цілівізара з рамонту прывязці? Плехава Люб. ЗАДЗЕ'РЦІ БОРАДУ'. Памерці. Стары, а без шапкі па гуліцы ходзіш. Апранайся, а то хутко бораду задзярэш. Алынаніцы Квас. ЗАДЗЕ'ЦЬ ЗА ЖЫВО'Е. У гутарцы закрануць справы, учынкі, што моцна хвалююць. Ты мяне задзеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывое, загнуць, заграбаць, загрымець, задаваць, задзерці, задзець, пям, халапя, чужымі
35 👁
 ◀  / 310  ▶