ЗА КАПЕ 'ЙКУ ВОШ ДА БЯРО 'ЗЫ (горад) 3АВЯДЗЕ'. Сквапны, скупы чалавек. Такога чалавека трэда пашукаць, ён за капейку вош да Бярозы завядзе. Заполле Кос. ЗА КАПЕ'ЙКУ ПАВЕ'СЩЦА. Скупы чалавек. Гэдьікі скупы, што за капейку павесіцца. Сакоўцы Міл. ЗАКАПЫ'ЛЩЬ ГУ'БЫ. Загневацца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Бач ты яго, закапыліў губы, слова папярок ні скажы яму. Алыпаніца Квас. ЗАКАПЫ'ЛЩЬ НО'СА. Зазнавацца, ганарыцца. Не паспеў начальніком стаць, а ўжэ носа закапыліў, багром ні дастаць. Заполле Кос. ЗА КАЎНЕ Р (ЗА ШЫ'Ю) Ш КА ПАЯ. Так скажуць, калі апраўдваюць свае марудства. Куды мне спяшаць? За каўнер ні капая. Кухню прывёў да ладу, неяк перазімую. А пацяплея, то паціху буду ў хаці подлогу ўсцілаць, паталкі падбіваць, сцены тынкаваць. Стайкі Стайк. ЗАКІ'ДВАЦЬ (ЗАКГНУЦЬ) ЗА КАЎНЕ'Р. Выпіваць. Даўней на вяселлі адна чарочка на ўсіх была. Нальюць госцю, устаня ён, скажа добрае слоўцо молодым, вып'я i другому перадасць чарочку. Ніхто ні напіваўся, нікого ні бачылі n 'яным. Гэто зараз закідваюць за каўнер, n 'юць, колькі ўлезя. Альшаніца Квас. ЗАКГНУЦЬ СЛО'ВО. Падтрымаць,пахадайнічаць. Пайдзеш, Міхась, дроў прасіць у лясніцтво, то ізамяне закінь слово. г.Косава. ЗА КРАЙ СВЕ'ТУ. Вельмі далёка. Маладьімі былі, за дзяўчатамі за край свету цалялі. Едчыкі Квас. ЗАКРЫВА'ЦЬ (ЗАКРЫ'ЦЬ) ВОЧЫ. Знарок не заўважаць. Валакуць з колхоза ўсё, шчо можно, а брыгадзір вочы закрывая. Як ён будзя караць, калі сам бярэ. Мілейкі Міл. ЗАКРЫВА'ЦЬ (ЗАКРЫ'ЦЬ) ЛА'ВАЧКУ. Спыніць крыніцу лёгкіх даходаў. Самагоначку гнала i продавала
Дадатковыя словы
выпя, закапылщь, закрываць, закрыць, закідваць, лавачку, павесщца, шыю
30 👁