Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
куры ні клююць. У магазіні ўсё е, купляй, што хочаш. Бялавічы Кос. ГРО'Ш А ЛО'МАНАГО HI ВАТТЫ. Нешта нявартаснае, няякаснае. Купіла хстадзільніка - гроша ломаного ні варты: парабіў месяц ды сапсаваўся. Старажоўшчына Кос. ГРОШ ЦАНА' Ў БАЗА'РНЫ ДЗЕНЬ. Нічого не варты. Украў ён у мяне калясо ад воза, грош яму цана ў базарны дзень. Я думоў, шчо ён чалавек, шчо ў яго coвясць e. Алынаніца Квас. ГРО'ШЫ ГРАБЦГ ЛАПА'ТАЙ. Так скажуць пра чалавека, які шмат зарабляе. От Васілёў хлопяц маладзец - сем кароў трымая. Цяжко робіць, але грошы грабе лапатай. Заполле Кос. ГРО'ШЫ НА БО ЧКУ. Кажуць, калі робяць складчыну. Добра нашим мужикам: прыдзя получка - грошы на бочку i гуляюць да ночи. г.Косава. ГРЭЦЬ (ПРЫГРЭ'ЦЬ) ЗМЯКУ НА СВАГХ ГРУДЗЯ'Х. Рабіць дабро таму, хто плаціць няўдзячнасцю. Прыгрэў змяю на сваіх грудзях: узяў бежанца ў хату, пашкадаваў. Карміў, паіў, а сталі колхозы - стаў начальніком, то першаго мяне заставіў заяву напісаць. Яглевічы Ягл. ГРЭЦЬ (ПАГРЭ'ЦЬ) РУ'КІ. Нажывацца. Добра пагрэў рукі, калі стаў кладаўшчыком: i сабе, i сыну хату паставіў за колхозное дабро. Боркі Люб. ГУ БЫ ЗАКАПЫ'ЛЩЬ. Зазлаваць, пакрыўдзіцца. Іш т оят абе кепскаго сказаў, што ты губы закапыліў? Заполле Кос. ГУ БЫ НАДЗЬМУ'ЦЬ. Пакрыўдзіцца. Получку жонцы ні ўсю аддаў, то губы надзьмула. Гэто ж я хацеў ёй на Новы год подарок купіць, то хай зараз сама купляя. Бялавічы Кос. ГУЛЯЙ-ВА'СЯ. Ветрагон. Вясёлы мой швагяр гуляй-Вася, адны бабы ў галаве. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закапылщь, ломанаго, надзьмуць, пагрэць, прыгрэць
45 👁
 ◀  / 310  ▶