Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ГО'РЛО ШЫРО'КАЕ. 1. Вельмі зайздросны, сквапны чалавек. У зяця гэдакае горло шырокае, шчо каб прымеў, то гуньку з коня здзёр бы. Бялавічы Кос. 2. П 'яніца. Яму німа меры, горло шырокае, ніяк ні нап'ецца, ніяк ні здаволіцца. Нойдзя сабе прыкрутку. Скураты Квас. ГОТЫ ВАРО'ЧАЦЬ (ЗВЯРНУ'ЦЬ). Многа i плённа працаваць. За летні дзень горы можно звярнуць, як схацець, а ты картоплі асыпаць часу ні знайшоў. Жамайдзякі Міл. ГО'СТРЫ НА ЯЗЫ'К. Дасціпны. Міхась Баравец гостры на язык чалавек. Як ён у настроі, то надарвем жываты ад смеху. г.Івацэвічы. ГО'СЦЕМ У ХА'Щ ЖЫЦЬ. Гультаяваць, пазбягаць працы. Такая лянівая нявестка, госцем у хаці жыве. Заполле Кос. ГРАБЦГ ПАД СЯБЕ'. Нажывацца, шукаць ва ўсім выгаду. Кожны чалавек над сябе грабе, адна курыца ад сябе. Алыпаніца Квас. ГРАБЦГ СЯ ЯК КУ РЫЦА НА СМЕТШКУ. Марудзіць. Хучэй варушыся, а то грабешся як курыца на сметніку. Заполле Кос. ГРА'ЙКІ ГРА'ЮЦЬ. Хрыпы ў грудзях. Гэдак прастудзілася, аж грайкі ў грудзях граюць. Размеркі Стайк. ГРАЦЬ НА НЕ'РВАХ. Нерваваць. Ты проз увесь час мне на нервах граяш. Шчо кепскаго мае бацькі табе зрабілі? Хату паставілі, дзяцей памаглі гадаваць, а ты ўсё нідавольны. Сенькавічы Падст. ГРАШЫ 'ЦБ БО ТУ. Без прычыны наракаць на свой лес. Грэшыш ты Богу, чалавеча. Усё табе кепско жывецца, усяго табе мало. Hi жыў ты ў вашу, ні бачыў бяды. Хадакі Жытл. ГРО'ШАЙ - КУ РЫ Ш КЛЮЮ 'ЦЬ. Вельмі многа. Добра зараз жыць старым: дзве пеней ў хаці, грошай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варочаць, граюць, звярнуць, напецца, хащ
43 👁
 ◀  / 310  ▶