ЯК ТУТ I БЫЎ (БЫЛО', БЫЛА'). На сваім месцы. Ш пашкадаваў грошай, купіў карціну - восянь намалёвана. Павесіў на сцяне - як тут i была. Воля Жытл. ЯК У БО ГА ЗА ПА'ЗУХАЮ (ЗА ПЛЯЧЫ'МА). Жыць без клопатаў, усё мець. Ажаніўся мой унучок, да прышлі ў маю хату жыць. Ён трактарыстом у калхозі, а яна з дзіцятком сядзіць. Ладзяць паміж сабою, усё стараюцца мець. I слухаюць, што падказваю. Жыву я, Алена, я к у Бога за пазухаю. Гошчава Стайк. ЯК У BIP ГАЛАВО'Ю. Згінуць, прапасці, нават следу пасля сябе не пакінуць. Як пайшоў мой бацько на фронт, то я к у вір галавою. Алыпаніца Квас. ЯКУ В О Д У АПУ ТНЧАНЫ. Прыгнечаны, заклапочаны, засмучаны. Што ты ходзіш я к у воду апушчаны? Аперацыю зрабілі i радуйся. Яшчэ пажывеш. Твая работа ні трэба ўжэ. Е кому рабіць. А ты словом памагай маладым. г.Косава. ЯК У ВО'ДУ ГЛЯДЗЕ'ЦЬ. Прадбачыць тое, што адбудзецца. Ты, Іван, як у воду глядзеў. Твая праўда вышла: выміраюць сёла. Прайшоўся ўчоры па гуліцы адны пустыя хаты. Скураты Квас. ЯК У ДЗ'ЯТЛА ПАД ХВАСТО'М. Брудна. Утваёй хаці я к у дзятла над хвастом. Заполле Кос. ЯК УДО'ЎЖ ТАК I ЎПО'ПЯРОК. Так скажуць пра тоўстага чалавека. Пайшоў на пенсію, спяшыць ні трэба нікуды, есці e шчо, то паправіўся. Жопка во смяеща: "Ты, Андрэй, зрабіўся як удоўж так іўпопярок". г.Івацэвічы. ЯК УКО'ПАНЫ. Нерухома (стаяць). У Косаві быў. Пад'язджаю дахаты — повян надвороклюдзей. Кажуць, пажар быў у цябе ў хаці. Унукі з запалкамі балаваліся, ды занавеска загарэлася. A ў мяне ногі адняліся, стаю як укопаны, ано пытаюся, ці хоць жывыя. Дзякаваць Богу, набеглі людзі, выняслі з хаты дзяцей i агонь патушылі. Заполле Кос
Дадатковыя словы
глядзець, падязджаю, плячыма
13 👁