Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ЯК УЛГТЫ. Патрэбнага памеру (пра адзенне). Жопка касцюма мне купіла. Кажа, прасіла некого чалавека, каб памероў. Апрануў я - як уліты на мне. Альба Квас. ЯК У МЯШКУ' ВІСІ'ЦЬ. Хмарна. Цэлы дзень я к у мяшку вісіць. Стайкі Стайк. ЯК Ш Ў СЯБЕ'. Многа (есці, піць). Мой чалавек есць як ні ў сябе. Каб я гэдулькі ела, то як бочка была б, а ён худы. Воля Жытл. ЯК У ПАДУ'ШКУ Бязлітасна (біць). Мой сусед як вып 'я, то дурны робіцца. Жонку б 'еяку падушку, людзі адбіраюць. г.Косава. ЯК У ПО'ЛІ ВЕ'ЦЯР. Несур'ёзны, легкадумны чалавек. Iзараз ён абы-які, я к у полі вецяр. Ажэніцца, то ано свет жонцы завяжа. Чалавека з яго ні будзя. Яглевічы Ягл. ЯК У ПРО'РВУ. Так скажуць пра таго, каму ўсяго мала, чые патрэбы цяжка задаволіць. Колькі ні давала яму i грошай, i прадуктамі помогала, i адзежу купляла-усё як у прорву. Дзе яны гэто ўсё дзяюць? Падстарынь Падст. ЯК У РУ'КУ. Сон, які спраўдзіўся. Прьісніласё, што цэлы кошык праўдзівікоў назбірала. Разгадала: грыбы гэто людзі. Сон я к у руку даў: nad вечар дзеці з унукамі прыехалі. Цэла хата гасцей. Панкі Люб. ЯК ХВАРО'БІ КА'ШАЛЬ. Ніяк. Ты мне сто гром лепяй дай, то я хутко папраўлюся. А твае шэпты памогуць як хваробі кашаль. Бараны Ягл. ЯК ХТО ПАДМЯНГУ. Перамяніцца ў горшы або лепшы бок. Паляжала два тыдні ў бальніцы, прыехала дахаты, а мужыка як хто падмяніў. Гэдакі добры стаў — вядра вады ні дае прынясці. Паглядзеў, як одному жыць. Кушняры Падст. ЯК ЦАРКО'УНАЯ МЫШ. Пра беднасць. От я сабе думаю, чаму такдаўней казалі: бедныяк царкоўнаямыш. А раздумоўся — праўду казалі. А чым ты там пажывісся, шчо возьмяги? Адны образы да харугвы. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кашаль, несурёзны, падмянгў, царкоуная
12 👁
 ◀  / 310  ▶