вушы без люстэрка. Алыііаніца Квас. ЯК СВА Е ПЯЦЬ ПА'ЛЬЦОЎ. Добра (ведаць). От, дзед, я люблю з табою збіраць грыбы. 3 табою як пойдзям, то заўсёды адных баравікоў назбіраю. - О, унучок, я тут вырас, i лес гэты, i ўсё кругом ведаю як свае пяць пальцоў. Харошча Міл. ЯК СВЕТ СТАГЦЬ. Вельмі стары, даўні. Як свет стаіць, так гэты камянь ляжыць тут. Людзі яго ні мінаюць, бонаёмслядокдзіцячы, кажуць, анёльскі. У сё расою са слядка вочы прамываюць, памагая людзям. Бусяж Міл. ЯК СЕ ЛА, ТАК I ПРЫКІПЕ'ЛА. Надоўга затрымацца. Забегла на мінуту да цябе, а як села, так i прьікіпела. Недзі дрова згарэлі ў пячэ. Алыпаніца Квас. ЯК СЕРАДА' НА ПЯТНІЦУ. Выказаць нездавальненне, скрывіцца. Што ты скрьівілася як серада на пятніцу? Hy, ні купілая табе туфлі, бо ні былохарошых. Паедзям разом у нядзелю на базар i купім. Панкі Люб. ЯК СГДАРАВУ КО'ЗУ. Модна (біць). Убачыў ку 'рачы, то валіў як сідараву козу. № памагло. Трэба, мусіць, без біцця ўкласці яму ў голоў, якую бяду ён сам сабе шукая. Заполле Кос. ЯК СКРОЗЬ ЗЕМЛЮ' ПРАВАЛГУСЯ (-ЛАСЯ, -ЛІСЯ). Нечакана прапасці, знікнуць. Крыям хату. Цвікоў шыфярных ні хапіло. Паслаў хлопца ў Косаво ў жалезны магазін: ні хлопца, ні цвікоў. Як скрозь землю праваліўся. Рацкевічы Міл. Жалезны магазін - тут: магазін гаспадарчых тавараў. ЯК СКУЛА. Модна перашкаджаць, раздражняць. Мне гэты твой трактар на надворку як скула. Забрыдзіў кругом маслом, саляркаю. Курам травы німа дзе падзяўоці. Заполле Кос. ЯК СЛЕ'ДЗЁЎ У БО'ЧЦЫ. Вельмі многа. Прыехоў канцэрт з Зялёнаго Бору, то людзей у клубі як следзёў у бочцы. Гошчава Стайк
Дадатковыя словы
падзяўбці, правалгўся, прыкіпела
16 👁