ЯК РЭ'ПУ ГРЫЗЕ'. Выразна (чытаць). Унучка ягичэ ано ў першы клас ходзіць, а читая як рэпу грызе. Дубітава Міл. ЯК РЭ'ШАТО. Пра слабую памяць. Умяне памяць як рэшато стала. Ніяк ні ўспомню, у яком гаду ў нову хату перайшлі. Хрышчонавічы Квас. ЯК САБА'КА БЛОХ. Моцна напіцца. Сын нарадзіўся ў брата, да гэтаго адны дзяўчатка былі. То з радасці замочвоў. I мой папаў на тую замочку. На вушах дахаты прьішоў набраўся як сабака блох. Любішчыцы Люб. ЯК САБА'КА ДА ГО'ДУ. Неразумны. Што ад яго хацець? Малады яшчэ, дурны, як сабака да году. Уласаўцы Жытл. ЯК САБА'КА 3 КАТО'М. Не ладзяць. Жывуць, але ні дай Бог такого жыцця. Кожны дзень грызуща як сабака з катом. Адно што дзеці трымаюць. Гічыцы Ягл. ЯК САБА'КА КГЯ. Зусім не любіць. Хоць кажаш, што любіш мяне, але я бачу, што ты мяне любіш як сабака кія. Боркі Падст. ЯК САБА'ЦЫ ПЯ ТА НАГА'. Так кажуць пра непатрэбную рэч ці непажаданага чалавека. Нашчо ты мне зараз прадаеш сячкарню? Яна мне трэба як сабацы пята нага. Я ўжэ ні кароў, ні свіней ні трымаю. Яна мне дзесяць гадоў назад трэба была, але тады ты пашкадаваў прадаць. Бусяж Міл. ЯК СА'ЛО БЕЗ ХЛЕ'БА. Так кажуць пра чалавека невялікага розуму. Малады ты яшчэ, дурны як сало без хлеба. Хто кажа дзеўчыні, што німодно апранулася. Так цябе ніхто любіць ні будзя. Квасевічы Квас. ЯК САМ HI СВОЙ. Моцна ўсхваляваны. Ну, i шчо, шчо конь прапаў. Конска маці ні звялася: другого купіш. А то ходзіш як сам ні свой. Скураты Квас. ЯК СВАЕ' ВУ'ШЫ. Ніколі не пабачыць. Ш помогла мне кароў адпасвіць, то ўбачыш новыя туфлі як свае
Дадатковыя словы
вушы
14 👁