Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Ці гэтаму праўда? Жамайдзякі Міл. ЯК ПШАНГЦУ ПРАДА'ЎШЫ. Моцна (спаць). Пайшоў мой хлопяц у лес па грыбы да заблудзіўся. Адбіў ногі, пакуль дорогу знайшоў. То зараз спіць як пшаніцу прадаўшы. Альба Квас. ЯК ПЫЛЬНЫМ МЯШКО'М СТУ КНУТЫ. Прыдуркаваты. Ен як пыльным мяшком стукнуты. I вы яму верыця, што ў гэтой лужьіні рыба e? Ну, то лавеця! Лазаўцы Міл. ЯК РАК НА ГАРЭ' СВГСНЯ. Невядома калі альбо ніколі. Кажа, прыедзяш да мяне пасля. Прыеду я да цябе ўжэ як рак на гарэ свісня. Я рады, што з тваіх кіпцюроў вьірвоўся. г.Івацэвічы. ЯК РУКАВГЦА. Так звычайна кажуць пра вузкі палетак, агарод, сядзібу. Даўней у кожном сяле хата на хаці стаяла. Агароды быліякрукавіцы. Скураты Квас. ЯК РУКО Ю АДНЯЛО'. Так скажуць, калі прапаў, знік боль. Kapmomi перабірала, a такі скразняк у будынках. У правая вухо надзьмуло, аж галава ад болю трашчала. Пайшла да Зосі ад ветру. Пагаварыла - як рукою адняло. Заполле Кос. ЯК РУКО'Ю ПАДА'ЦЬ. Зусім блізка. Шчо табе ісці тут? Ад Альшаніц да Скуратоў як рукою падаць. Дваццаць мінут ды дома. Альшаніца Квас. ЯК РЫБА. Упарта, зацята (маўчаць). Як ні дапытвалася ў хлопца, хто набіў, маўчыць як рыба. Мусіць, сам вінаватьі. Сенькавічы Падст. ЯК РЫБА У ВАДЗЕ. Знаходзіцца ў прывычным асяроддзі. Я ўмею з людзьмі жыць. Я ўсюды як рыба ў вадзе. г.Івацэвічы. ЯК РЭ'ЗАНЫ. Моцна (крычаць, верашчаць). Чаго ты крычыш як рэзаны? Ці яны вінаваты, што тут пачалі касіць? Дзе іх паставілі, там яны i косяць. Вы, начальнікі, разбярэцяся паміж сабою, а тады будзяш вішчаць. Жытлін Жытл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падаць
16 👁
 ◀  / 310  ▶