ЯК 3 НЕ БА ЗВАЛГУСЯ. Так скажуць пра чалавека, які не разумев відавочнага. Ты, Васіль, як з неба зваліўся. Нашчо табе загатаўляць дрова, душыцца ў том лесі. Ідзі ўлясніцтво i табе выпішуць готовых. Галенчыцы Ягл. ЯК 3-ПАД ЗЯМЛГ. Ціха, невыразна (чуваць). Прышла да суседкі. Хата адчыняна, а яе не відно. Чую - некі голас як з-пад зямлі. A гэто яна na картоплі налезла, крышка ад пограба закрылася, a сілы німа падняць. Добра яшчэ, што я нарвалася. Яглевічы Ягл. ЯК 3-ПАД ЗЯМЛГ ВЫРАС. Нечакана з'явіўся. Збіраю ягады, задумалася, песню сабе пад нос спяваю. Раптом чалавек як з-пад зямлі вырос. Я ўтрупянела. А гэто ляснік, абход рабіў. Аўсто Стайк. ЯК 3 ТАГО' СВЕТУ ЎСТАЎ. Неспадзявана з'явіцца. Атрымалі похоронку на бацька, а ён проз год вярнуўся. Як з того свету ўстаў. Моцно раняны быў, у лазарэці ляжаў. Стайкі Стайк. ЯК 3 ЦЭ'ПА САРВА'ЎСЯ. Што ёсць духу, з усіх сіл (бегчы). Шчо ты ляціш, як з цэпа сарваўся? Скураты Квас. ЯК ЗЯМЛЯ' НО'СЩЬ. Так выказваюць абурэнне паводзінамі чалавека. Столькі шкоды людзям нарабіў, абрыд усім: i махляр, i злодзяй - як яго зямля носіць. Панкі Люб. ЯКГМ ВЕТРОМ ПРЫНЯСЛО? Так выказваюць здзіўленне пры неспадзяванай сустрэчы. Хочаш вер, хочаш не, але я ніяк ні спадзяваўся цябе тут убачыць. Якім ветром цябе прынясло? г.Косава. ЯК ІРЖА' ЖАЛЕ'ЗО. Не даваць спакойна жыць. I шчо з маім чалавеком зрабіласё? Пастарэў, то такі звяглівы стаў. Есць мяне як іржа жалезо, кожны дзень. Алынаніца Квас. ЯК КАЛУ'H. Вельмі дрэнна (плаваць). Я на моро паехоў, то ад берага не адплываў. Бо плыву як канун. г.Івацэвічы
Дадатковыя словы
звалгўся, зявіцца, зявіўся, калуh, носщь
13 👁