Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
рыцца як запалка запаліць. У адзін момант успыхвая. Алынаніца Квас. ЯК ЗА СЯБЕ' ЗАКГНУЦЬ. Хутка (з'есці). Теў горбу аладкоў як за сябе закінуў. Хадоркі Кос. ЯК 3 ВАДО'Ю СПЛЫЛО' (ПАЙШЛО'). Знікла, прапала. Oŭ, ні суцяшай ты мяне. I маладосць, i краса усё як з вадою сплыло. Засталася во старасць, да яшчэ i адзінокая. Халап'я Падст. ЯК 3 ВЕЛІКО' ДНЫМ ЯЙЦО'М. Далікатна абыходзіцца. Слухай, Надзя, цацкаясся ты ca сваім хлопцом як з велікодньім яйцом. Не namypaŭ, а то сядзя на голоў. Руда Падст. ЯК ЗВОН. Пра якасную драўніну. Школа гэта яшчэ царская. Раскідалі на дрова, то i яшчэ дзераво як звон. Заполле Кос. ЯК ЗВЯДЗЁ'НЫЯ. Так кажуць пра людзей, якія ўвесь час сварацца. Адных бацькоў дзеці, у адной хаці жывяце, а сварыцяся як звядзёныя. Алынаніца Квас. ЯК 3 ВЯДРА'. Не сціхаючы, моцны (пра дождж). Цэлы дзень нарыло, а зараз лье як з вядра. Кушняры Падст. ЯК 3 КАЗЛА' МАЛАКА'. Без карысці. Сабаку ўзяла. А з яго толку як з козла малака. Такі нягеглы. Як xmo ідзе, то хаваяцца ў буду. Старажоўшчына Кос. ЯК 3 КАНАПЛЁ'Ў. Знянацку, неспадзявана. Выскачыў як з канатёу. Што, пасварыцца захацеласё? Любішчыцы Люб. ЯК 3 КРЫ'ЖА ЗНЯ'ТЫ. Худы, хваравіты, змучаны. Убачыў у Косаві Мікіту, то ледзь пазнаў: як з крыжа зняты. Кажа, апярацыю зрабілі, палавіну жалудка аднялі. Альшаніца Квас. ЯК 3 ЛАНЦУГА' (3 ПРЫ'ВЯЗІ) САРВАЎСЯ. Раптоўна ўскіпець. Чаго ты да мяне кінуўся, як з ланцуга сарваўся? Шчо я табе, дорогу перайшоў? Ідзі як ішоў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, канаплёў, прывязі, халапя
14 👁
 ◀  / 310  ▶