Старонка 292
◀ / 310 ▶
ЯК КАМЯНЬ З ДУШЫ (З СЭРЦА) ЗВАЛІЎСЯ. Так скажуць, калі ўраз пазбаўляюцца ад клопатаў, непрыемнасцей. Перажывала моцно. Як гэто будзя вяселле дачцэ зрабіць, да яшчэ адной, без мужыка? Але, дзякаваць Богу, усё было як у людзей. У мяне як камянь з душы зваліўся. Хай жывуць здаровыя. Яглевічы Ягл. ЯК КАРОВА ЯЗЫКОМ ЗЛІЗАЛА. Прапасці, бясследна згінуць. Уночы снегу нападало, а днём як прыгрэло сонцо, то да вечара той снег як карова языком злізала. Вясна бярэ сваё. Гічыцы Ягл. ЯК КАТУ. Вельмі мала (пра яду). Я люблю добра паесці, бо цяжко раблю. А ў гэтой сталоўцы даюць як кату. Выйдзяш – і зноў есці хочацца. г.Івацэвічы. ЯК КАТЫ. Да крыві, бязлітасна (біцца). Аднае мацяры дзеці. Як я дома – цішыня. Як ано выйду з хаты, ну, і пайшлі біцца. Дзяруцца як каты. Стайкі Стайк. ЯК КОСТКА Ў ГОРЛІ. Перашкода каму-небудзь. Яму гэтыя лямпачкі на сталбах як костка ў горлі. Ніц ні ўкрадзя. Аднаго разу бачыў, як шпурляў камянямі па сталбе – хацеў пабіць. Заполле Кос. ЯК КОТ З САБАКАЮ. Жыць у варажнечы. Нябога мая ўсё сварыцца з мужыком. Як кот з сабакаю жывуць. Кажу, вы ўжэ нечаго развяліся б, чым так з дня ў дзень бэсціць адзін аднаго. Стайкі Стайк. ЯК КОТ НАПЛАКОЎ. Пра вельмі малую колькасць чаго-небудзь. Мой заробок у калхозі як кот наплакоў. Больш на абеды выважу, чым зараблю. Але ж стаж трэба – на пенсію хутко. Бялавічы Кос. ЯК КОТ НА САЛО. З прагнасцю, сквапнасцю. Брыгадзірка маладая прыехала ў калхоз, харошая, высокая. То трактарысты паглядваюць на яе як кот на сало. Але яна, мусіць, кавалера мае, бо ў іхні бок і ні глядзіць, а дахаты на выхадныя ездзіць. Стайкі Стайк. ЯК КРУК НАД ПАДЛОМ. Пра надакучлівага чалавека, ад якога цяжка пазбавіцца. Стаіш ты нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶