Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
гэтай дзеўкі ніякаго стану німа, як віламі скіданая. Альшаніца Квас. ЯК ВО КОМ АКГНУЦЬ. Так скажуць пра вялікую прастору, абсяг, наваколле. Увосянь далёко відно. Як воком акінуць - i Бялавічы, i Скураты, I Квасавічы. Заполле Кос. ЯК ВО'КО Ў ЛБЕ. Пра вялікую адзіноту. Я одна гадавалася ў сям 'e, як воко ў лбе. Ш было з кім i пагуляць. Яшчэ дзеукаю надумалася: найду замуж, то ў мяне много дзяцей будзя. Так i вышло - пяцёро нарадзіла. Было ў хаці i піску, i віску, i шуму, i гаму. Грыўда Міл. ЯК В'ЮН НА ПЯТЭ'ЛЬНІ. Хутка заскакаць, закруціцца. Як перацягну пугаю, то закруцішсяяк в'юн на пятэльні. Ано апрануў пальцячко новая, a ўжэ выквацоў у некая шмаравідло. Сярадава Жытл. В'юн - уюн. ЯК ГАНУ'ЧА. Нясмелы, недабітны. Людзям трактара новыя даюць, а ты голасу ні падасі, як гануча. Усё ты ззаду, усё на гэтых транцях ездзіш. Падстарынь Падст. Транці - транты. ЯК ТАРА' 3 ПЛЯЧЭ'Й ЗВАЛГЛАСЯ. Адчуць палёгку, пазбавіўшыся клопатаў, хваляванняў. Hi думоў пакідаць цялушкуназіму, апаглядзелі-ніц сабе, задумалі гадаваць. Вясна прыпазнілася, бачу - сена мало, ні хваціць, пакуль на пашу. Але швагяр выручыў, прывёз з тону. У мяне як гара з плеч звалілася. Харошча Міл. ЯК ГАРО'ХОМ АБ СЦЕ'НУ. Так скажуць пра чалавека, які не слухае, а робіць па-свойму. Яму гавары ні гавары, як гарохом аб сцену. Робіць, шчо здумая. Яблонка Жытл. ЯК ГАРО'Х ПРЫ ДАРО'ЗІ. Адзінокі, безабаронны чалавек. Чалавек мой памёр молодым, засталася адна ў чужых людзях. Ж ывуяк гарох пры дарозі: хто ні ідзе, кожны ўшчыпне. Алынаніца Квас. ЯК ГО'ЛУБ СГВЫ. Зусім, дарэшты (сівы). Молоды чалавек, аўж э як голуб сівы. Ці парода яго такая, ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вюн, плячэй
15 👁
 ◀  / 310  ▶