ЯК БО'ЖЫ ДЗЕНЬ. Усё зразумела. Ясно як Божы дзень: гэты год картоплёў ні будзя. Надто прысушыло іх яшчэ да цвіцення. Ёдчыкі Квас. ЯК БОТ 3 ЛЕ'ВАЕ НАГГ. Неразумны чалавек. Ты, братко, дурны як бот з левае нагі. Ну, хто ў пост свінчо коля? Гэто ж на цябеўсе пальцом будуць паказваць. Сенькавічы Падст. ЯК БУ'БЯН. Без травы (пра пашу). Якоя тут малако, калі цэлы дзень дзеці пратрымалі кароў на выгані, голом як бубян. Яблонка Жытл. ЯК ВАДА' МІЖ ПА'ЛЬЦОЎ. Пра вечны недахоп грошай. Грошы ідуць як вадаміж пальцоў: во палучыў, во ўжэ німа. Надто ўсё дарагое. Алынаніца Квас. ЯК ВАДО'Ю ЗМЫЛО. Прапасці, знікнуць. Бежанцы ў ваш у тут у нас жылі. То адзін быў прыжаніўся. Але як немцоў прагналі, то яго як вадою змыло - паехоў да сябе ў Вязьму. Заполле Кос. ЯК ВАДЫ Ў РОТ НАБРА'ЎШЫ. Зацята (маўчаць). Як ні дапытваласяў хлопца, хто набіў, маўчыць як вады ў рот набраўшы. Хадакі Жытл. ЯК ВА'РОМ АБДАЛО'. Так скажуць, калі нешта моцна ўсхвалявала, уразіла. Ехалі сено грабці, па дарозі ў лесі дзве яловыя насілы вырубалі - сено выносіць. I нарваўся ляснік. То мяне як варом абдало, ледзьве адпрасіліся. Хацеў пратакол скласці, такі службісты. Бялавічы Кос. ЯК ВЕТРОМ ЗДЗЬМУ'ЛО. Хутка ўцячы. Даўней любіліся, то хаваліся ad людзей, каб ніхто ні знаў, ні ведоў. Hi гэдык, як зараз. Памятаю. Сядзім на прызбі, яе маці выйшла з хаты ды ідзе да нас. То мяне як ветром здзьмуло. Жамайдзякі Міл. ЯК ВЕ'ЦЯР. Несур'ёзны, легкадумны чалавек. Малады, дурны яшчэ, як вецяр. У армію хутко, а паводзіць сябе як дзіця. г.Івацэвічы. ЯК ВІЛА'МІ СКГДАНАЯ. Няўклюдны хто. У
Дадатковыя словы
віламі, несурёзны
15 👁