Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
бяда напаткала? Мілейкі Міл. ЯК ГОТКА РЭДЗЬКА. Вельмі моцна надакучыць, абрыдзець. Збрыд ты мнеяк горкарэдзька, куплю я табе лыжы. Паеду ў Косаво i куплю. Старажоўшчына Кос. ЯК ГРА'БЛІ. Няўклюдныя, няўмелыя (пра рукі). Селі ткаць, то памагатая з мае нявесткі ніякая: у яе рукі як граблі. Здэцца, i ў сяле выросла. Бусяж Міл. ЯК ГРА'ЗІ. Многа. Гэты год маліны ў лесі як гразі. Да велька, солодка. А на зямлеўж э много - асыпаяцца, пераспела. Даргужы Міл. ЯК ГРОМ 3 Я'СНАГО НЕ'БА. Нечакана, раптоўна. Ой, маладыя зараз падаюцьякмухі. Зяць во мой, пайшоў на работу, звоніць дачка: скорая забрала, інфаркт. Гэто нам як гром з ясного неба. Зроду ні хварэў. г.Косава. ЯК ГРЫБ. Зрабіцца нядужым, слабым. Дзядзько, які з цябе жаніх? Ты ўжэ як грыб стары, з цябе парахня сыпляцца, вушы свіцяцца. Яглевічы Ягл. ЯК ГРЫБЫ ПАСЛЯ' ДАЖДЖУ'. Хутка, у вялікай колькасці (расці). Чужыя дзеціякгрыбы пасля дажджу растуць, а свае доўго гадуюцца. Альба Квас. ЯК ГУСГНЫ ПУП. Моцна змерзнуць. Аўтобуса доўго ні было, аранком добры мароз. То ссінеўяк гусіны пуп, пакуль дачакаўся. Заполле Кос. ЯК ДАМ, ТО ЗУБО'Ў HI ПАЗБІРА'ЯШ. Моцна набіць. Яшчэ раз зачэпіш мае дзіця, то як дам, то зубоў ні пазбіраяш. Скураты Квас. ЯК ДАМ, ТО РО'ДНА МА'Щ ШПАЗНА'Я. Моцна набіць. Hi вяжыся дамяне, бо як дам, то роднамаці ні пазная. Бялавічы Кос. ЯК ДЗВЕ КРО'ШП ВАДЫ. Вельмі падобныя. Цялушачку карова прывяла. Як дзве кроплі вады на яе похожая. Гадаваць будзям. Альба Квас. ЯК ДЗВГНУЦЬ. Многа, поўна. Напхала мех зелья як дзвінуць. Мілейкі Міл. ЯК ДЗГРКА Ў МО'СЦІ. Зусім непатрэбны. Я да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крошп, мащ, мосці, шпазная, яснаго
14 👁
 ◀  / 310  ▶