ЧЭ'РВІ ЗАВЯЛГСЯ. Так скажуць пра занадта pyхавае дзіця. У цябе, мусіць, чэрві завяліся. I мінуты ні пасядзіш спокойно. Бялавічы Кос. ЧЭТЦІ ГО'НЯЦЬ. Так скажуць пра паспешлівага чалавека, які не ўлічвае абставінаў. Куды цябе чэрці, нанач гледзячы, гоняць? Паначуй, а рано паедзяш. А то ўсю ноч буду думаць, як заехоў. Размеркі Стайк. ЧЭ'РЦІ ДУ'ШАЦЬ. Пратаго, хто ходзіць невядома дзе. Дзе цябе чэрці душаць цэлымі днямі? На работу ўстрайвайся, сям 'ю карміць трэба. Азярцо Падст. ЧЭ'РЦІ НОЧ РАЗБЯРУ 'ЦЬ. Г.зн. будзе мала часу на сон. Не балуйцяся, дзеці, а кладзецяся спаць. А то чэрці ноч разбяруць. Ёдчыкі Квас. ЧЭ РЦІПРЫНЯСЛІ'. Скажуць пра таго, хто неспадзявана, у непадыходзячы момант прыйшоў. Ано ўзялася самагонку гнаць, а тут чэрці суседа прыняслі. Усё, прышлосё даваць на пробу. Хрышчонавічы Квас. ЧЫРВО'НАЯ Ш АПКА. Тут: як сімвал i гонару, i пакоры. Трэба чырвоную шапку пазычыць, каб да цябе падысці. Алынаніца Квас. Ш ШАЙКА-ЛЕ'ЙКА. Людзі з агульнымі інтарэсамі, звычайна нядобрымі. У нас добрая шайка-лейка падабралася: брыгадзір, учотчык да вясаўшчьгк. Усё ў іх у руках, ні падступіцца, ні падлашчыцца. г.Косава. ША ПКУ ЧЫРВО'НУ АДЗЕ'ЦЬ. Вельмі прасіць, кланяцца. Яго i на вяселле паклікаць, то трэба шапку чырвону адзець. Алыпаніца Квас. ША'РАЯ ГАДЗГНА. Час пасля заходу сонца; прыцемкі. Вясна на дварэ. Днём цяпло, а сонцо зойдзя, шарая гадзіна, i марозік бярэцца. Хрышчонавічы Квас. ШКУТА ГАРЫЦЬ. Спрытны, лоўкі, рухавы, увішны. Hi ўседзіць i мінуты, на ём шкура гарыць. Аўсто Стайк
Дадатковыя словы
адзець, чырвоная
7 👁