Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
паліцыю, ваяваў ca сваімі людзьмі. А патом у Амерыку ўцёк, бо тут судзілі б. г.Косава. ЧО'РТУ PO TI СКРУЦГЦЬ. Многа зрабіць. Зімою вечар доўгі, можно чорту рогі скруціць. Жанкі пралі, а мужчыны хамуты да лейцы чынілі. Алынаніца Квас. ЧО'РТУ Ў ЗУ'БЫ. Папасці ў неприемную сітуацыю. У цешчы быў, усяго сто гром выпіў. Еду матацыклом - стаяць гаішнікі. Думаю, от папаў чорту ў зубы! Але, слава Богу, ні спынілі. г.Косава. ЧОРТ ЯГО' ВЕ'ДАЯ. Невядома. Чорт яго ведая, дзе тыя травы падзеліся. Ноч на дварэ, а іх німа. Можа, пастухі пагубілі. Заполле Кос. ЧОРТ ЯГО' ЗАБЯРЫ. Так скажа чалавек, які ідзе на ўступкі. Чорт яго забяры, хай будзя па-твояму: заўтры паедзям па дрова. Але я казаў бы сёні ехаць, пакуль дарога ніраскісла. Ёдчыкі Квас. ЧОРТ ЯГО' РАЗБЯРЭ'. Немагчыма зразумець. Чорт яго разбярэ, як лепш ехаць у Мінск: ці аўтобусом нанач, ці пояздом рано. Пазваню сыну, ён лепш ведая. Любішчыцы Люб. ЧУ'ХАЦЬ (ПАЧУ'ХАЦЬ) ПАТЫ'ЛЩУ. Скажуць так тады, калі чалавека апануюць клопаты. Пакуль ты герой - грошы маяш. А як пачнуць дочкі замуж ісці, то пачухаяш патылщу. Скураты Квас. ЧУЦЬ ЗВОН ДЫ НЕ ВЕ'ДАЦЬ ДЗЕ ЁН. Недакладна (ведаць). Ты, Пятрусь, чуў звон ды не ведаяш дзе ён. Не Ігнат хату сваю прадае, а Мікалай. Падстарынь Падст. ЧЫМ БОГ ПАСЛА'Ў. Ветлівае запрашэнне людзей да стала. Праходзьця, госцяйкі, сядайця. Частуйцяся, чым Бог паслаў. Сярадава Жытл. ЧЫМ ХА'ТА БАГА'ТА. Так запрашаюць да стала. Чым хата багата - усё на стале. Ешця, ні саромцеся. А як мало будзя, то ў хляве яшчэ i мычыць, i квічыць. Любішчыцы Люб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пачухаць, чухаць
7 👁
 ◀  / 310  ▶