Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ШКУ РА ДА КО'СЦІ. Вельмі худы. Немцы ў Германію майго брата вывязлі ў вашу. То вярнуўся дахаты ано шкура ды косці. г.Івацэвічы. ШКУ РА ПАШЭ'РХЛА. Так скажуць, калі моцна спалохаюцца. Наши могліцы ў вярсце ад сяла. Пры дарозі на Бялавічы. Добра ўжэ змеркласё. Параўняўся з могліцамі, а саваяк закрычыць, залямянтуя, то на мне ажно шкура пашэрхла. Алынаніца Квас. ШКУРА СВЯРБГЦЬ. Так скажуць, калі хтосьці дрэнна паводзіць сябе, нарываецца на пакаранне. Уяго даўно шкура свярбіць. Нарвецца, што адбарабаняць як сідараву козу. Заполле Кос. ШКУ РУ ЗЛУПГЦЬ (ЗДЗЕТЦІ). Забраць апошняе. Пасля вайны аблігацыі ўсё застаўлялі купляць. А дзе тых грошай было ўзяць? Гатоў былі шкуру здзерці з чалавека. Мілейкі Міл. Ш КУРУ СПУСЦІ'ЦЬ. Моцна пакараць. Яшчэ раз вазьмяш запалкі без спросу - шкуру спушчу. Бач ты, огонь расклалі на надворку. 3 огнём ні шуткуй. Альба Квас. ШМАТ ВАДЫ СПЛЫЛО'. Тое даўно было. Гумно стаяло. Раскідсті, то нарога ад сахі знайшоў. Даўней валамі гаралі. О, шмат вады з того часу сплыло. Заполле Кос. ШТО БОГ ПАСЛА'Ў. Тое, што ёсць на стале. Ешця, госцейкі, ешця, што Бог паслаў. Бялавічы Кос. ШТО БУ'ДЗЯ ТОЯ БУ'ДЗЯ. Немагчыма пазбегнуць таго, што павінна здарыцца. Калi намерыўся калоць паршука, то ні пільнуй пагоды. Што будзя тоя будзя. Мілейкі Міл. ШТО ДА ЧАГО'. 1. Не разумець сутнасці, сэнсу. Што да чаго ты гаворыш? Пры чым тут бацько? Яго ж тады дома ні было, ён у млін ездзіў. Скураты Квас. 2. Растлумачыць сутнасць з'явы. Hi спяшы хучэй рабіць, а скажы толком, што г да чаго. Што з нашае работы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, спусціць
10 👁
 ◀  / 310  ▶