на. Hi спіцца. Вышоў на гуліцу. I гэдак дымком i брагаю свежаю пацягнуло. Тут мне i цюкнуло ў голоў: гэто ж сусед самагонку жане, трэба ранянько яго праведаць. Альшаніца Квас.
ЦЮХА-МАЦЮХА. Так кажуць пра павольнага ці раўнадушнага чалавека. Рыба з возяра ў канавы пайшла. Усе пабеглі лавіць, а мой цюха-мацюха пракалупаўся цэлы дзень на надворку. Бялавічы Кос.
ЦЮЦЯЛЬКА Ў ЦЮЦЯЛЬКУ. Дакладна. Пазычала муку ў суседкі. А гэто купіла, думаю, занясу аддам. Але выважыла цюцялькаў цюцяльку, бо яна ні любіць ні перадачы, ні нідастачы. г.Косава.
ЦЯГНУЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) ЖЫЛЫ. Знясільваць сябе цяжкай працай. Хату будаваў, a памагчы ні было кому, то ўсе жылы выцягнуў. Куляшы Міл.
ЦЯГНУЦЬ ЗА ВУШЫ. Прымушаць. Ніц ні хоча вучыцца. Цэлымі днямі матацыкла круціць. Вучыцяля за вушы цягнуць, каб хоць як школу скончыў. г.Косава.
ЦЯГНУЦЬ ЗА ЯЗЫКА. Прымушаць сказаць. Цябе за языка ніхто ні цягнуў, сам высалапіўся, што ў цябе сячкарня e. Папарэжаш гэту салому ў колхоз. Квасевічы Квас.
ЦЯГНУЦЬ КАТА ЗА ХВОСТ. Няспешна гаварыць ці марудзіць з адказам. Німа чаго цягнуць ката за хвост, кажы хучэй, na чом прадаеш парасят. Хадакі Жытл.
ЦЯГНУЦЬ ЛЯМКУ. Цяжка працаваць. Цягну лямку проз каторы год у гэтом калхозі. I німа дзе падзецца. Дзе лепшуработу знойдзяш? Тутхоць намесці, ездзіць ні трэба. Гошчава Стайк.
ЦЯГНУЦЬ (ВЫЦЯГНУЦЬ) СОКІ. Прысвойваць вынікі чужой працы. Колхозы як зрабілі, ніц ні плацілі, задарма людзі рабілі. Цягнулі з нас сокі, як хацелі, начальнікі. I ні ўцячэш, бо пашпарта ні давалі. г.Косава.
ЦЯГНУЦЬ ЯРМО. Цяжка працаваць. У горадзі
13 👁