Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
лягчэй жывуць. A ў сяле кожны дзень ярмо цягнуць трэда: i свіня, i карова, i куры — усе есці просяць. Да яшчэ на работу кожны дзень ісці трэба. Алыпаніца Квас. ЦЯ'ЖКАЯ РУКА'. Так кажуць пра чалавека, які прыносіць няўдачу. Ведаю адну щётку, ад яе нічого ні завядзеш, у яе рука цяжкая. Парасят купіш у яе - паздыхаюць, квяткі пасадзіш - павысыхаюць. Яглевічы Ягл. ЦЯ'ЖКІ НА ПАД'ЁМ. Так кажуць пра таге, хто не любіць адлучацца з дому. Я чалавек цяжкі на над 'ём. Hi помню, калі ў Вацэвічах быў. Заполле Кос. ЦЯЛЯ'ТА ЯЗЫ'КА АДЖАВАЛІ. Так скажуць пра дзіця, падлетка, з якога цяжка выцягнуць слова. I чаго ты, дзіцятко, цэлы вечар маўчыш? Myci, табе цялята языка аджавалі? Мілейкі Міл. ЦЯМНЕ'Я (СЦЯМНЕ'ЛО) Ў ВАЧА'Х. Адчуць сябе блага. Пабыла на колхозных бураках да паудня на сонцы, то сцямнело ў вачах. Чуць ні упала на том полі. Болыи у спёку палоць ні пойду. Жамайдзякі Міл. ЦЯМЦЯ-ЛЯ'МЦЯ. Так скажуць пра нясмелага чалавека. Ну, ты, дачушка, i кавалера знайшла сабе. Ён - цямця-лямця. Стаіць на гуліцы, баіцца ў хату зайсці. Размеркі Стайк. ЦЯП-ЛЯП. Абы-як рабіць. Усё ў нас у гаспадарцы зробляно цяп-ляп, на скору руку. Ажно брыдко ад людзей. I калі ты на пенсію пайдзяш? Можа, хоць парадок навёў бы. Заполле Кос. Ч ЧАГО' ДУША' ЖАДА'Я. Так кажуць пра вялікі дастатак. Усяго, браток, у мяне хапая: i есці, i піці чаго душа жадая. Яглевічы Ягл. ЧАКА'ЦЬ МА'ННЫ НЯБЕ'СНАЙ. Спадзявацца на няпэўную падтрымку, дапамогу. Не чакай манны нябеснай, а бяры i капай агарод лапатаю. Ніхто табе каня не дасць, ты ў калхозі не робіш. Стайкі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падём, цямнея, чакаць
9 👁
 ◀  / 310  ▶