ITT MHOTO ЦІ MA'ЛО. Невядома колькі (пра час). Пропала была карова. Ці много ці мало паехалі ў Ражану i такую хорошую кароўку вытаргавалі ў мешчаніна. Дваццаць гадоў была янаў нас, ні менш. Заполле Кос. ЦШ У'Н НА ЯЗЫ К. Рэзкая рэакцыя на чыесьці словы. - Волька, кажуць, твой Іван слабы, ці праўда гэто? - Ціпун табе на язык! Мой Іван, дасць Бог, цябе перажыве! Алынаніца Квас. ЦІ ТУДЫ ЦІ СЮДЫ. Альбо пытанне вырашыцца станоўча альбо адмоўна; альбо так альбо гэтак. Чалавек хварэя, мучыцца сам i людзей мучыць. Лепш так: ці туды, ці сюды - ці выздаравёў, ці памёр. Уласаўцы Жытл. ЦГХАН ЗА ПА'ЗУХУ ЗАЛЕ'З. Пра лянівага чалавека. Яму Ціхан за пазуху залез: трэйці год плота ні паладзіць. Стайкі Стайк. ЦІШЭ'Й ВАДЫ, НІЖЭЙ ТРАВЫ'. Спакойны, рахманы чалавек. Максімавы хлопцы на бацька ўдаліся: цішэй вады, ніжэй травы. Нікому вока ні запарушылі. Скураты Квас. ЦО'ПАЦЬ - ЛО'ПАЦЬ. Спяшацца. Цэлы дзень цопаю-лопаю, а ўся работа на месці. ПлехаваЛюб. ЦЫГАНЫ' НОЧ РАЗБЯРУ'ЦЬ (УКРАДУЦЬ). Так змушаюць да сну, тлумачаць гэта тым, што летняя ноч вельмі кароткая. Спаць, дзеці, пара, бо цыганы ноч разбяруць. Алынаніца Квас. ЦЫРК НА ДРО'Щ. Так кажуць пра нешта вясёлае, незвычайнае. Цырк на дроці дый годзе: вяселле было, унучка замуж ігила. То баба апранулся цыганкою да туфлі на высокіх каблуках абула. Як пайшла цыганочку танцаваць, то падалi ад смеху. Заполле Кос. ЦЭ'ЛЫ ВОЗ. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Нагаварыў ты цэлы воз, а я ніц ні скумекоў. Чаго ты паедзяш у Косово, што табе там трэба? Грыўда Міл. ЦЮ'КНУЛО Ў ГО'ЛОЎ. Здагадацца. Ноч месяч
Дадатковыя словы
maло, голоў, дрощ, лопаць, разбяруць, цопаць, цюкнуло, ігйла
8 👁