Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
адзін, лазню пабудаваў. Іад каго ён навучыўся? Квасевічы Квас. ЦАНЫ' HI СКЛА'СЦІ. Вельмі высока ацэньваць. Яна такая ганаровая, цаны сабе ні складзе. Альшаніца Квас. ЦАПУ-ЛАПУ'. Хутка, спяшаючыся. Прибег сын: "Укамандзіроўкуадпраўляюць. Заразмашынапад'едзя ". Ой, Божа, цапу-лапу, того-сёго ў торбу ўкінула, a mym i машина. Заполле Кос. ЦАПЫ ВЯЗА'ЦЬ. Зацята лаяцца, сварыцца, грызціся. Што вы там узяліся цапы вязаць? Работу трэба рабіць, а не сварыцца. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2011. Размеркі Стайк. ЦЕ'РАЗ ПЕНЬ КАЛО'ДУ. Абы-як. Рабілі цераз пень колоду, то тое i маяця: развальваяцца ваша печка. Жамайдзякі Міл. ЦЁМНЫ ДЫ ЧО'РНЫ. Недагледжаны. Памярла жонка, адзін жыве ў пустой хаці, цёмны ды чорны. Ажно шкада чалавека. Альшаніца Квас. ЦЁПЛАЕ МЕ'СТО. Выгаднае, дае прыбытак. Цёплае место мой сват займеў: муку выдав каравам у калхозі. Калоліў яго свіню, памерылі сало - на цэлую пядзю. Зполле Кос. Ц ІБЛГЗКО ЦІ ДАЛЁКО. Аднолькава, без розніцы. Мне ці блізко картоплі ці далёко — без розніцьі. У мяне свой трактор у руках. Хадоркі Кос. ЦІ ГО'ЛЯНО Щ СТРЫ'ЖАНО. Аднолькава, ніякай розніцы. Мне ці голяно ці стрыжано: магу па дрова ехаць, магу па сено. Альбы работа была. Мілейкі Міл. Ц ІВЕРЦЬ-КРУЦЬ Ц ІКРУЦЬ-ВЕРЦЬ. Без розніцы. Ці верць-круць ці круць-верць — помачы ні прыжду, самому трэба дрова калоць. Юкавічы Стайк. ЦТ МА'ЛО ШЧО. Усё можа здарыцца, усяк бывае. Ці мало шчо е на свеці? Ніздарма ў нас кажуць: шчо край, то обычай. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заразмашынападедзя, калоду, скласці
10 👁
 ◀  / 310  ▶