Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ХОЦЬ ШАРО'М ПАКАЦГ. Нічога няма, зусім пуста. Курам німа ячменю. Думала, шчо ў скрыні яшчэ e. Паглядзела — хоць шаром пакаці. Алыпаніца Квас. ХОЦЬ ШЫ'ЛОМ ПАД БОК ПАРЫ'. Так кажуць пра гультая. Такі лянівы, на работу ні выправіш. Хоць шылом над бок пары. Бялавічы Кос. ХО'ЧАШ HI ХО'ЧАШ. Наперакор свайму жаданню. Хочаш не хочаш, хоць i свято велькая, Вялікдзянь, а на работу ісці трэба. Каравы ні будуць галодныя. Стайкі Стайк. ХРЫСТОМ-БО'ГОМ ПРАСГЦЬ. Умольна (прасіць). Хрыстом-Богом прашу, ні трывожця мяне. Hi бачыў я, як яны завяліся біцца. Як я прышоў, то ён ужэ ляжаў каля магазінаў крыві. г.Івацэвічы. ХТО КУДЫ. У розныя бакі. Маладыя былі, пашлі красці яблыка ў калхозны сад. Нарваліся на стоража, то ўцякалі хто куды. Алыпаніца Квас. ХТО Ў ПЛОТ, ХТО Ў АГАРО'Д. Нядружна, несуладна. Хор у сяле арганізавалі. Як сталі першы раз спяваць, то хто ў плот, хто ў агарод. А проз месяц ужэ паехалі выступаць у Вацэвічы, грамату прывязлі. Заполле Кос. ХТО ЯГО' ВЕ'ДАЯ. Няма звестак. Хто яго ведая, якая гэты год вясна будзя: ці позня, ці рання. Але снегу яшчэ много ляжыць на полі. Була Міл. ХТО ЯК. Па-рознаму. Унасхтоякзбіраяягады: хто рукаш, а хто грабалкамі. Але крычаць, каб грабалкамі ні збіралі. г.Косава. Грабалка - прылада для збірання ягад. ц ЦАЛАВА'ЦЬ РУ'KI I Н О'П. Умольна прасіць. Рукі i ногі буду табе цалаваць, сынок, ано паслухай мяне. Hi едзь ты ў тую Маскву на заробкі, дома работу знойдзяш. г.Івацэвічы. ЦАНЫ' HIMA'. Вельмі добры ва ўсіх адносінах чалавек. Твайму зяцю, Верачка, цаны німа. Гэто ж сам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

руki, цалаваць
7 👁
 ◀  / 310  ▶