смаляць, хоць сакеру вешай. Бало, лямпы moe ні відно. Гошчава Стайк. Сакера - сякера.
ХОЦЬ СКРОЗЬ ЗЕ МЛЮ ПРАВАЛГСЯ. Так скажуць, калі вельмі сорамна. Ён спрадвечны злодзяй, хоць i сын мае сястры. Памятаю, яшчэ малы быў, то на базары ў Косаві ў некого дзядзька пугу з воза ўкраў, да паймалі. А я ўсё гэто бачыў, то мне тады было хоць скрозь землю праваліся. Заполле Кос.
ХОЦЬ СТОЙ ХОЦЬ ПА'ДАЙ. Скажуць у адказ на бязглуздыя, недарэчныя словы. Стары чалавек, а жартуе з маладымі так, хоць стой хоць падай. Стайкі Стайк.
ХОЦЬ ТРАВА' HI РАСЦГ. Так кажа абыякавы да ўсяго чалавек. Па мне хоць трава ні расці - я на акладзі. Прышоў конец месяца - аддай мае дзявяносто рублеў. г.Косава.
ХОЦЬ ТРЭ'СШ. Пра абавязковасць выканання. Хоць трэсні, а ровара мне каб зрабіў. Загнуў вобада ў калясе — выпраўляй. Бялавічы Кос.
ХОЦЬ У BIP ГАЛАВО'Ю. Пра безвыходнасць становішча. Шма як жыць з маёю жонкаю: жміндзіць i жміндзіць цэлы дзень. Хоць ідзі кінься ў вір галавою. Заполле Кос.
ХОЦЬ У ВУХО' КЛАДЗГ (ПАКЛАДЗГ). Вельмі добры чалавек. Добрая нявестка ў мяне, хоць у вухо пакладзі. За дачку мне. Хрышчонавічы Квас.
ХОЦЬ У ЛОБ СТРАЛЯ'Й. Упарты чалавек. Такі ўпарты чалавек, колькі яму казаў: ні выпускай пустапасом свае козы. А яму хоць у лоб страляй: усе мае ўшчэпы пагрызлі, шчо пазалетась пасадзіў. г.Косава.
ХОЦЬ У ПЯТЛЕ'ЙКУ ЛЕЗЬ. Пра безнадзейнае становішча. Мой швагяр у колхоз ні ўступіў, то так абклалі падаткамі, што яму было хоць у пятлейку лезь. Яглевічы Ягл
Дадатковыя словы
трэсш
19 👁