тыкайся, хоцъ носа затыкай. Любішчыцы Люб.
ХОЦЬ ПАМРЫ. Так кажуць, калі патрабуюць абавязковага выканання чаго-небудзь. Такi настойчлівы ўнук у мяне. Як задумая шчо, то хоць памры, а яму дай. Захацеў меду, то мусіла ісці па сяле шукацъ. Яглевічы Ягл.
ХОЦЬ ПАТОП Г.зн. мне ўсё роўна, мяне нічога не хвалюе. На свеці емкого людзей, якія кажуць: пасля мяне хоцъ патоп. А ты падумоў сваею галавою, што пасля цябе застаюцца дзеці, унукі? Була Міл.
ХОЦЬ ПЛАЧ, ХОЦЬ СКАЧ. Нічога не зменіцца, так склаліся абставіны. Хоць плач хоць скач - нічого не паможа. Сярадава Жытл.
ХОЦЬ РАДЗI. Пра нешта вельмі патрэбнае, цяжка дасягальнае. Восянь на носі, дзяцей трэба ў школу вьіпраўляць. А грошай німа, хоць ты іх радзі. Гічыцы Ягл.
ХОЦЬ РАЗАРВIСЯ. Так скажуць, калі шмат пільнай працы. Прыгала восянь - работ восім. Хоць разарвіся: i капацъ картоплі, i сеяць жыто, i агароды ўбіраць, i грыбоў у лесі много - i на ўсё трэба час. Алынаніца Квас.
ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ. Колькі хочаш (пра ежу). Даўней людзі пасцілі. Надто вялікодны пост строгі. То ўжэ як прыдзя Паска, маці як напрыбірая ўсяго, то еш хоць расперажыся. Скураты Квас.
ХОЦЬ РЭДКО, ДЫ МЕТКО. Так скажуць, калі часам пашанцуе. Нездарма кажуць: хоцъ рэдко, ды метко; другі раз у жыцці купіў латарэю i выгроў машыну. Зыбайлы Жытл.
ХОЦЬ РЭПУ СЕЙ. Так скажуць пра брудныя ногі, рукі, вушы. За дзень унукі гэдак выпацкаюцца, на нагах хоць рэпу сей: босыя бегаюцъ. Азярцо Падст.
ХОЦЬ САКЕРУ ВЕШАЙ. Так кажуць, калі ў хаце накурана. Даўней мужчыны курылі самасад. То як на
24 👁