ТО'ЛЬКІ ШКУ РА ДЫ КО'СЦІ. Моцна схуднець. Мода пайшла на гэтыя дзіеты, на тонну талію. То мая ўнучка давяла сябе да таго, што засталіся толькі шкура ды косці. г.Івацэвічы. ТО ПЕНЬ ТО КАЛО'ДА. Пра няўмелую, нядбайную працу. Як пачне шчо рабіць, выходзіць то пень то колода. Вочы ломяцца глядзець на такую работу. Алыпаніца Квас. ТО ТАК ТО ГЭ'ДЫК. Усяк, па-рознаму. Карову купілі, а яна гэдака дзіка. То так то гэдак да яе, а яна ні приступу. Бусяж Міл. ТО ТАМ ТО СЯМ (ТО ТАМ ТО ТУТ). У розных месцах. Пайшоў глядзець картоплі, то там то сям відны сляды дзікоў. Парылі трохі, трэба чартапалохі ставіць, ніц ні будзя. Бялавічы Кос. ТО Ў ЖАР ТО Ў ХО'ЛАД КГДАЯ. Пра тое, што выклікае замяшанне, разгубленасць. Лясніком рабіў. Чую, страляюць у лесі. Я туды. A яны лася завалілі, ужэ свяжуюць. А я аж затросся, мяне то ў жар то ў холод кідая: ні ведаю, шчо рабіць. I пабаяўся падысці. Думаю, заб'юць пад халеру. Іх пяцёх было, а я адзін. Бялавічы Кос. ТО ЎЗАД ТО ЎПЕ'РАД. У розныя бакі. - Чаго ты сёні цэлы дзень бегаяш na гэтой гуліцы то ўзад то ўперад? - Hi ведаяш гэтых баб? Паслала ў лаўку na муку на пірог. А пра дрожджы забылася сказаць. А я i ні здагадаўся. Ды во бегаю туды-сюды. Стайкі Стайк. ТРАПА'ЦЬ НЕТВЫ. Нерваваць. Што гэто за работа ў школі? Трэпляш нервы кожан дзень з чужымі дзецьмі, a сваіх не бачыш. г.Івацэвічы. ТРА'СЦА НЯСЕ' (ПРЫНЯСЛА'). Так скажуць, калі госць нежаданы. Нядзелька. Селі снедаць. Паставіла мужыку бутылку віна. Бачым, трасца суседа нясе. От нюху чалавека. Алынаніца Квас. ТРА'СЦА ТРАСЕ'. Так кажуць пра зайздроснага
Дадатковыя словы
гэдык, забюць, калода, трапаць, холад
14 👁