ТАПТАЦЬ (УТАПТАЦЬ) У ГРАЗЬ. Няславіць. Свякроў у мяне як змяя. Топча ў гразь i мяне i маю работу з першаго дня, як оно прыгала да іх жыць. Хадоркі Кос. ТАЯ СЛАВА. Аднолькава, падзякі не дачакаешся. Колькі ні помогай - тая слава: усё раўно кепскі. Заполле Кос. ТВАЯ СПРАВА 3 НОСА КАП, А Ў РОТ ХАП. Г.зн. не ўмешвайся, абыдуцца без цябе. Твоя справа з носа кап, а ў рот хап. Паставілі цябе старажыць, то старажуй, а то раскамандавоўся тут: стаў туды машину, стаў сюды. Я сам ведаю, куды ставіць. г.Косава. ТЛУМІЦЬ ГОЛОЎ. Назаляць. Тлуміш ты мне голоў ужэ проз каторы дзень. Сам ідзі дагаварыся з трактористом, каб прывёз табе сено. Няхачава Стайк. ТО БОКОМ ТО СКОКОМ. Як прыходзіцца. Пытаяшся, як жыву? От, жыву помаленьку, то боком то скоком. Хлеба скарынку маю i дзякаваць Богу. Мілейкі Міл. ТОЛЬКІ I БАЧЫЛІ. Пра раптоўнае, бясследнае знікненне. Приняла примака, ні ведоўшы, ні знаўшы, якого роду, якого племя. Пажыў з паўгода, агледзёўся, да гроши ўсе забраў - толькі яго i бачьілі. г.Івацэвічы. ТОЛЬКІ ПТУШЫНАГО МАЛАКА БРАКУЯ (НІМА). Усяго ўволю, у дастатку. Стараяцца чалавек, робіць, шэсць кароў трымая, то i мая. Усё ў яго e, толькі птушынаго малака бракуя. Заполле Кос. ТОЛЬКІ ПЫЛ КУРЫЦЬ (ЗАКУРЭЎ). Хутка бегчы, ехаць. Прышоў да мяне ў хату свары'цца, шчо я яшчэ летась пазычыла ў яго шаткоўню i ні прынясла. Што ям уў голоў стукнуло? Мне сын купіў у мяне свая е. То дала пытлі, побег ано пыл закурэў. Скураты Квас. ТОЛЬКІ ТАГО. Усё роўна. Ці дождж, ці снег, а нам толькі таго: да дзяўчат на дзясятая сяло цалялі. Бялавічы Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
49 👁