ТАДЫ ТО Я БУ'ДЗЯ. Г.зн. не трэба загадваць далёка наперад. - Ты ўсё сыну сумкі валочыш у горад. Дачкі пільнуйся, яна цябе дагледзіць да смерці. — Тады тоя будзя. Мне i сын, i дачка роўныя. I дачка ні абдзеляна. Бялавічы Кос. ТАЕ' БЯДЫ (ТАКО'Й БЯДЫ). Не трэба перажываць. Цяля, кажаш, прапало, тае бяды: дзе німа статку, німа i упадку. Верашкі Квас. ТАГЦЬ НА ДУШЫ. Не выказваць патаемнага. Забьіліся на мяне дзеці, i ні едуць, i ні пішуць. Але таю на душэ, нікому ні кажу. Алынаніца Квас. ТАКА'Я ПЛАНЕТА. Вера чалавека ў наканаванасць лесу. Паехалі на рыбу ўчатырох. Трэба было лодцы перавярнуцца. Троя выратаваліся, а чацвёрты патануў. I неглыбоко было. Такая, мусіць, яго планета. Квасевічы Квас. ТАК IБЫЦЬ. Няхай будзе гэтак. Так i быць, вазьму цябе з сабою ў Косаво на маёўку. Алынаніца Квас. ТАК I ТАК. Ужываецца пры перадачы чужой гаворкі. Прышоўу хату брыгадзір i кажа: "Так i так, пазванілі, каб ехалі заутры вагона разгружаць ". Заполле Кос. ТАК I ТРЭ'БА. Нехта гэтага заслугоўвае. Казала, каб цяплей апрануўся, не паслухоў. То зараз хай мерзня, так яму i трэба. У другі раз разумнейшы будзя. Мілейкі Міл. ТАК НА ТАК. Аднолькава, без даходу. На базар у Косаво хадзіла. То шчо прадала, тоя i развяла, вышло мне так на так. Скураты Квас. ТАМ I ТАМ. У пэўным месцы. Пытаюся ў цёткі, дзе ягады збіралі, надто велькія. Кажа, там i там. Пайшлі на другі дзень з дачкою, то два вядры прыняслі. Квасевічы Квас. ТАПТА'ЦЦА НА АДНО'М МЕ'СЦІ. Марудзіць. Топчацяся на адном месці. Каб гэто за дзень адзін вянок зруба паклалі! А хочаця, каб вам добра заплацілі. г.Косава
Дадатковыя словы
такой, таптацца
10 👁