СЯДЗЕ'ЦЬ ЯК ПЕНЬ. 1. Нічога не разумець. Прыехоў лектар на ферму. Сабралі нас у чырвоны вугалок. Ён гаворыць, а мы сядзім як пне, нічого ні панімаям. Алынаніца Квас. 2. Бяздзейнічаць. Чаго ты сядзіш як пень? Ідзі вады прынясі, карові сена пакладзі. Галік Міл. СЯДЗЕ 'ЦЬ ЯК СВЯТЫ'. Нічоганерабіць. На вяселлі спяваць, есці i піць за маладых трэба. А ты прышоў i сядзіш як святы. Квасевічы Квас. СЯДЗГЦЬ ЯК НА KAPO'BI СЯДЛО'. Не паcye, не таго памеру (пра адзенне). На табе гэтае пальто сядзіць як на карові сядло. А ты ў ём у людзі збіраяшся ісці. Гошчава Стайк. СЯК-ТАК. Як папала. От, спехом, сяктак скідалі хлява. А гэтае сяк-так i дагэтуль служыць. Размеркі Стайк. СЯМ-ТАМ. Зрэдку. Ездзілі картоплі глядзець на соткі. От, е сям-там жукі, але ні страшно. Можно ні крапіць. Быч Стайк. СЯМКУ HA'BAPATAMI. Раз за разам. Сямю наваратамг мыла швэдра, а пляма так i засталася. Даргужы Міл. СЯРО'Д БЕ'ЛАГО ДНЯ. Днём. Сярод белого дня воўк авечку ўкраў, пасвілі каля лесу. I сабак ні пабаяўся, i пастухі крычвалі ваўсё горло — ні памагло.Харошча Міл. T ТАГО' СВЕТУ, ШТО Ў AKHE'. Адзіная ўцеха. Ногі баляць, хадзіць цяжко. Сяду ля окна ды дзіўлюся, хто ідзе na гуліцы. Того свету, што ў акне. Добра, што ўнукі забягаюць праведаць. Падстарынь Падет. ТАГО-СЯГО'. Усяго патроху. - Надто ў цябе чамадан цяжкі. — От, таго-сяго ўзяла, а разом дый цяжко. Хочацца дзецям свайго завязці, у горадзі ўсёкупіць трэба. Боркі Падет
Дадатковыя словы
habapatami, kapobi, белаго, сядзець
13 👁