Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
СЛЕ'ДОМ ЗА ДЗЕ'ДОМ. Пракладзеным шляхам (ісці). Спачатку старэйшы брат у Америку паехоў, а следом за дзедом i меншы. То старэйшы привёз цімало даляроў, а меншы ано грамафона з пласцінкамі. Як завядзе, бывало, нядзеляю, то з усяе ваколіцы збягаліся паслухаць. Заполле Кос. СЛЕД ПРАСТЫ'У. Знікнуць. Хацеў перадаць дачцэ свяжыны' суседом, ён да сына ў Брэсць едзя. Пайшоў, а яго ўжэ i след прастыў. Яшчэ поначы яго ў Няхачаво на поязд завязлі. Заполле Кос. СЛЕ'ДУ (МІЗГНЦА) НЕ ВАРТ. Недастойны, не заслугоўвае павагі. Ты чаго на мяне, франтавіка, голас павышаяш? Ты, сапляк, майго следу не варт. г.Івацэвічы СЛЕД У СЛЕД ХАДЗГЦЬ. Не адстаючы, па пятах. Мералі соткі на полі, то брыгадзір следу след хадзіў. Гэто гэдык баяўся, каб кому лішняго ні намералі. Азярцо Падет. СЛЁЗЫ ЛЬЮ 'ЦЦА РЭ 'КАЮ. Няўцешна, горка плакаць. У мяне i зараз слёзы льюцца рэкаю, калі ўспомню, як людзей пастралялі ў нас каля крыжа. Заполле Кос. СЛО'ВА НЕ АБЯРНУ'ЦЬ. Маўчаць. У мяне зяць, як цяля безьязыкое: за цэлы дзень i слова не аберня. Алынаніца Квас. Абярнуць - вымавіць. СЛО'ВА НЕ ВЫ'ЦЯГНУЦЬ. Так скажуць пра маўклівага чалавека. Як ты, Марыля, з ім пражылаўвесь век? Ён у цябе такі маўклівы, з яго слова не выцягняш. I як ён цябе замуж пазваў? Скураты Квас. СЛО'ВО ЗА СЛО'ВО. Паступова, паводле развіцця, пашырэння гутаркі. Давай успамінаць, як бацькі даўней жылі, з-за зямлі судзіліся. А ён мне кажа: "Гэто твой бацько на майго ў суд падаў ". I от слово за слово - i за даўнейшае пасварьіліся. Яблонка Жытл. СЛО'ВО У СЛО'ВО. Дакладна паўтарыць, запомніць, перадаць i інш. У майго хлопца гэдака памяць хороша. Што наўроку вучыцяль расказвае, то ён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выцягнуць, прастыу
10 👁
 ◀  / 310  ▶