дома слово ў слово паўторыць. Міхнавічы Стайк.
СЛОЎ HIMA' I М АТЫ СКОНЧЫЛІСЯ. Няма цярпення далей гаварыць. Слухаю я цябеўжэ цэлы час. А мне i сказаць німа наго на тваю гаворку: слоў німа i маты скончыліся. Гошчава Стайк. Маты - мацюкі.
СЛУЖЫ'ЦЬ СЛУЖА'НКАЮ. Дагаджаць. Пайшла на пяцёро дзяцей i будзя век служыць служанкою. Заполле Кос.
СЛЯЗА' СЛЯЗУ' ПАБІВА'Я. Няўцешна, горка плакаць. Сядзіць над магілаю, ано сляза слязу пабівая. Алыпаніца Квас.
СЛЯПГЦАЮ ЛЕ'ЗЦІ Ў ВОЧЫ. Назаляць. Адыдзіся, нілезь сляпіцаюў вочы. Hi мой сабака пабраў тваіх курэй. Шукай двухногаго сабаку. Квасевічы Квас.
СЛЯПГЦЬ ВО'ЧЫ. Рабіць карпатлівую працу, якая патрабуе вялікай увагі. Мая жонка кожны вечар слепіць вочы: ручнікі ўнучцы на вяселле вышывая. Аляксейкі Стайк.
СМЕ'РЩ ДАБЫВА'ЦЬ. Быць вельмі слабым. Антось смерці дабывая, а быў такі здоровы чалавек. Заполле Кос.
СМЕХ ЗРАБГЦЬ. Абсмяяць. От паскудны ты, Сцяпан. Смех зрабіў з кульгаваго чалавека. Гэто ж грэх паказваць, як ён ходзіць. г.Косава.
СМЕХ ЛЮ'ДЗЯМ СКАЗА'ЦЬ. Пра тое, што можа рассмяшыць. Смех людзям сказаць: гэто ж Максім прыходзіў да мяне, старое, у сваты. А я жартую: "А як дзіця зробім, то шчо нам дзеці нашыя скажуць? ". То пакрыўдзіўся. Яглевічы Ягл.
СМЕХ СМЕ'ХОМ. Г.зн. можна i пажартаваць, але што з гэтага выйдзе. Смех смехом, але дасць бацько, што калясо ў ровары загнулі. Була Міл.
СМЕ'ШКІ 3 БА'БШАЕ ПЛЕ'ШКІ. Кпіць з кагонебудзь. Гавару брыдко, бо без зубоў. А вам смешкі з бабінае плешкі. Алыыаніца Квас
Дадатковыя словы
бабшае, дабываць, лезці, сказаць, служанкаю, смерщ
19 👁