Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
рабіць. Пастарэла мая мама, склала рукі. А раней такая работніца была. Скураты Квас. СКЛА'СЦІ ГО'ЛОУ. Загінуць. Забралі сына ў армію, завязлі ў Афганістан. Hi за што голоў склаў г.Івацэвічы. СКРУЦІ'ЦЬ ГО'ЛОЎ (ВЯЗЫ', ШЫЮ). Так скажуць таму, хто не слухае, робіць па-свойму, i з-за гэтага можа трапіць у бяду. Скруціш ты сабе голоў ні слухаяш людзей. Гарэлка да дабра ні даводзіць. г.Косава. СКРЫПТА'ЦЬ ЗУБА'МІ. Моцна злавацца. Hi скрыгічы зубамі, я цябе ні баюся. Паткнешся - абламлю рогі. Рацкевічы Міл. СКУ'ЛА ПАД БО'КОМ. Так скажуць пра таго, чыя прысутнасць прыносіць непрыемнасць. Такі гадкі мой сусед - скула nad боком сядзіць. Усё вывіжуя, што робіцца на маём надворку. Мілейкі Міл. СКУ'ЛА Ў БОК. Так выказваюць нязгоду. Скула табеў бок, а не грошы на новыя боты. Зарабі ідзі, а то сядзіш на бацькавой шыі. Харошча Міл. СЛАБА'Я ГАЛАВА'. Так кажуць пра чалавека з дрэннай памяццю. Мне навука не давалася, у мяне галава слабая. А я моцно хацеў вучыцца. Bom i пражьіў у сяле, а мае аднагодкі ўсе ў гарадах. Хадоркі Кос. СЛАБА'Я НА ПЕРАДО'К. Распусніца. Гуляя ва ўсю з хлопцамі - слабая на перадок. Любішчыцы Люб. СЛА'ВА БОТУ. Так кажуць, калі ўсё добра канчаецца. Слава Богу, вьікапалі картоплі. Тры дні ўдвох ca старым капалі, а на выхадныя дзеці, унукі прыехалі. То i дакопіны зрабілі. Дубітава Міл. Дакопіны - дакопкі. СЛАТО'Ю (СМАЛО'Ю) ЛЕ'ЗЦІ Ў ВО'ЧЫ. Прыставаць, чапляцца. Адчапіся, не лезь слатою ў вочы, без цябе галава баліць. Яглевічы Ягл. СЛА'ЦЦА ЛІСТО'М. Дагаджаць. Гэта жаночына перад мужыком лістом сцеляцца, а ён яе на людзях бэсціць. Н імаўяго душы. Скураты Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

голоу, лезці, скласці, скруціць, скрыптаць, слацца, смалою
11 👁
 ◀  / 310  ▶