Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
РАЗВЯЗА'ЦЬ ЯЗЫКА. Прымусіць разгаварыцца. Гарэлкахутко свату языкаразвязала. Якні дапытваліся, колькі грошай на кніжцы e, ні прызнаваўся. А як падпіў добра, то сам пахваліўся. Рацкевічы Міл. РАЗВЯ'ЗВАЦЬ (РАЗВЯЗА'ЦЬ) РУ'КІ. Пазбавіць дяжару. Маці хворая ляжала, то ўсё казала: "Каб хучэй, дзеці, вам рукі развязаць ". Алынаніца Квас. РАЗ-ДВА I ГАТО'ВО. Вельмі хутка зрабіць. Н аўсё трэба майстар. Калупаліся з трактаром цэлы дзень, ніяк ні маглі завясці. Прышоў мяханік - раз-два i гатово! Завёўся! г.Косава. РАЗДЗІМА'ЦЬ (РАЗДЗЬМУ 'ЦЬ) КАДЗГЛО. Усчаць сварку. Памаўчы! Не раздзімай кадзіло. Разбяруцца без цябе. Людзі кажуць так: сварку тушаць маўчаннем. Грыўда Міл. РАЗДЗІРА'ЦЬ ДУ'ШУ. Пакутаваць. Як пачую npa Афганістан, то душу раздзірая: сын мой там два гадочкі адпакутавоў. г.Івацэвічы. РАЗЖАВА'ЦЬ I Ў POT ПАКЛА'СЦІ. Падрабязна растлумачыць. Урокі з унуком вучу. Здэцца, разжую i ў рот пакладу. А ён на другі дзень тройку прынясе. Воля Жытл. РАЗЗЯ'ВІЦЬ POT. 1. Моцна крычаць. Я з Маняю гавару, а ты чаго рот араззявіла, крычыш, якрэзаная? Бялавічы Кос. 2. Прагнуць, жадаць. Бач ты яго, раззявіў рота на чужое. Гатоў скрынямі з колхоза буракі валачыць. A ў самого з горла ні выдзяраш. Заполле Кос. 3. Здзіўляцца. Прьіехоў цырк. Як пачаў арціст агонь каўтаць, то людзі раты раззявілі. Размеркі Стайк. РАЗ НА РАЗ НІ ПРЫХО'ДЗІЦЦА. Бывае парознаму. Кожны дзет хаджу na ягады. Здаю, жывую копейку маю. Раз на раз ні прыходзіцца: калі больш назбіраю, калі менш. Хрышчонавічы Квас. РАЗ ПЛЮ'НУЦЬ. Легка выканаць. Мне жонку ашукаць - раз плюнуць. Хачу выпіць - выкручу пробкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакласці, развязваць, раздзімаць, раздзіраць, разжаваць, раззявіць
10 👁
 ◀  / 310  ▶