Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
РАБГЦЬ, ЯК РАДЗЮЧЫХА КАЗЛА' СТРЫТЛА. Рабіць работу прыхваткамі, калі ёсць вольны час. Жанчына казла стрыгла прыхваткамі. То там, дзе начинала, поўсць зноў нарастала,. Лушчык B. L, 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. РАБОТА ГАРЫЦЬ У РУКА Х. Спрытны, лоўкі ў рабоце хто. У яе руках любая работа гарыць, усё ўмея: i шыць, i вязаць, i ткаць - ніхто яе ні апярэдзіць. Яглевічы Ягл. РА'ДЫ HIMA'. Немагчыма знайсці паратунак. Убіліся дзікі ў картоплі, то ніякае рады німа. I чартапалохі ні памагаюць. Бялавічы Кос. РАЗВЕ'СІЦЬ ВУ'ШЫ. Даверліва слухаць. Сусед хваліцца, шчо много рыбы ловіць. Пытаюся, на шчо ён ловіць. Кажа, на боб. А я развесіў вушы i слухаю. Пасля думаю: ці гэто праўда? Я зроду ні чуў, шчо можно лавіць на боб. Заполле Кос. РАЗВЩНЕ'ЦЬ У ВАЧА'Х. 1. Разжыцца, пабагацець. Яно развіднело ў вачах, сталі жыць, а тут ваша. Заполле Кос. 2. Перастаць балець. Галава перастала, то развіднело ў вачах. Альшаніца Квас. РАЗВО'ДЗЩЬ (РАЗВЯСЦГ) РУКАМІ. Не ведаць, як дапамагчы выйсці з цяжкага становішча. Папрасіў тракториста сено прывязці з болота. Ёнрукаміразвёў. Кажа, прывёз бы, але дождж прайшоў, баюся, шчо загрузну. Бялавічы Кос. РАЗВО'ДЗЩЬ ТАРЫ-БА'РЫ. Гаварыць пра пустое, няважнае. Нша мне калі з табою разводзіць тары-бары: печ паліцца, трэба чыгуны ўставіць. Даргужы Міл. РАЗВЯЗА'ЦЬ САБЕ' РУ КЕ Атрымаць свабоду дзеянняў. Тры годы з мужиком прамучылася, урэшці развязала свае рукі: выгнала. Хай ідзе другую гэдаку дурную пашукая. Цярпела i п 'янство яго, i гультайство. Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

развесіць, разводзщь, развщнець, развязаць
10 👁
 ◀  / 310  ▶