Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Пярун іх ведая, дзе яны пазаставаліся, дзе іх шукаць. Алыыаніца Квас. ПЯРЭ'ПАЛАХІ ВЫЛІВА'ЦЬ. Лячыць ад сполаху. У Мілейках Зазуліха была. Надто добра пярэпалахі вылівала. 3 усяе акругі да яе ішлі, усім памагала. Бусяж Міл. ПЯСО'К (ПАЦЯРУ 'ХА) СЫПЛЯ'ЦЦА. Вельмі стары хто. Які з мяне работнік? 3 мяне ўжэ пацяруха сыпляцца. От, пасу куры на надворку. Квасевічы Квас. ПЯТАЕ ЦЕ'РАЗ ДЗЯСЯТАЕ. Непаслядоўна (расказваць, пераказваць). Я прыеду ад дачкі, то ўсё мужыку раскажу, а ён - пятая цераз дзясятая. Кожа, едзь сама паглядзі. Галенчыцы Ягл. Р РАБГЦЬ (ЗРАБГЦЬ) 3 БЕ'ЛАГО ЧО'РНАЕ. Перакруціць. Ён такі чалавек: з доброго зробіць кепскае, з белого зробіць чорнае. г.Косава. РАБГЦЬ (ЗРАБГЦЬ) 3 МУ'XI СЛАНА'. Перабольшваць. Ты, Алена, ні рабі з мухі слана. Поймала твайго хлопца ў трускаўках - адзін раз дубчыком перацягнула. А ты нарабіла ляманту, шчо на горкае яблыко збіла. Скураты Квас. РАБГЦЬ НА СМЕХ. Абы-як. Прышоў ты, чалавеча, мне памагчы, але робіш на смех. Заполле Кос. РАБГЦЬ (ПАПАРАБГЦЬ) НА 4 0 РТА ЛЫ'САГО. Дарма. Папарабіліў калхозі на чорта лысаго, за палачкі. Мілейкі Міл. РАБГЦЬ ПАВЕ'РХ РУК. Рабіць лянуючыся. Які з яго пячнік? Ён робіць поверх рук. За тыдзянь гэту печ ні зробіць. А выпіць i закусіць кожны дзет дай. Заполле Кос. РАБГЦЬ ПРАЗ ПЕНЬ КАЛО'ДУ. Рабіць абы-як, без старания. У калхозіўсеработы робяць праз пень колоду: i сеюць, i жнуць, i капаюць. Бо ні свае. Верашкі Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

белаго, выліваць, калоду, муxi, паверх, пясок
11 👁
 ◀  / 310  ▶