джаць. Бярэ замуж, то ідзі. Пускай жабракоў на свет. Яблонка Жытл. ПУСКА'ЦЬ (ПУСЦГЦЬ) ПАД НОЖ. Рэзаць. Пусціць цялушачку над нож не штука. А вот выгадаваць кароўку з яе - трэба пахадзіць, пастарацца. Воля Жытл. ПУСКА'ЦЬ (ПУСЦГЦЬ) СЛЯЗУ'. 1. Плакаць. Адзінаго сына ў Афганістані забілі. Бацько трымаўся, як мог. Але як салдацікі пачалі салют даваць, i ён ні вытрымоў, пусціў слязу. г.Івацэвічы. 2. Выклікаць жаль да сябе. Пайшла шыфяр пытаць, каб хату перакрыць. Ніяк ні хацелі даваць. Прышлося слязу пусціць. Сярадава Жытл. ПУСКА'ЦЬ ТУМА Н У ВО'ЧЫ. Ашукваць. Гэтыя цыганы як туман у вочы пусцілі: i сало, i яйца, i грошы, якіяўхаці былі, -у с ё пааддавала. Размеркі Стайк. ПУСКА'ЦЬ (ПУСЦГЦЬ) ЧЫРВО'НАГО ПЕЎНЯ. Падпальваць. Суседунехто чырвонаго пеўня пусціў-хлеў згарэў. Правадоў ні было, замкнуць німагло. Брыгадзіром робіць, упёкся некому ў печані. Квасевічы Квас. ПЫ ЛЬНЫМ МЯШКО'М СТУ КНУТЫ. Неразумны. Ты сёні як пыльным мяшком стукнуты, нічого ні кеміш. Алынаніца Квас. ПЫТА ЦЬ У ХВО'РАГО ЗДАРО ЎЯ. Звяртацца да некага з просьбай, якая не можа быць выканана. Прыехоў швагяр з Косова, просіць сена. Кажу, пытаяш у хворого здароўя: я сам тону купіў. Бусяж Міл. ПЭ'НКАЦЬ АД СМЕ'ХУ. Заходзіцца, знемагчыся ад смеху. Сёні як сталі бабы мужыкоў абгаварваць, то пэнкалі ад смеху. Бялавічы Кос. ПЭ'ЦКАЦЬ РУ'КІ. Ублытвацца ў непрыемнасці. Не хачу пэцкаць рукі. Ты i без мяне гуза на голоў знойдзяш. г.Косава. ПЯРУ'Н ЯГО' ВЕ'ДАЯ. Шхто (не ведае). Восянь, дахаты каравы ні хочуць ісці. А пасем па лесі
Дадатковыя словы
ведая, пускаць, пэнкаць, пярун, хвораго
12 👁