Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
слабы. Аляксейкі Стайк. ПРЫШЫ'Й КАБЫ'ЛІ ХВОСТ. Лішні, непатрэбны. Не дай Бог, братко, быць прымаком. Пакуль былі жывыя цесць з цешчаю, то я быў прышый кабылі хвост. Стайкі Стайк. ПСАВА'ЦЬ (САПСАВАЦЬ) АБЕ'ДНЮ. Шкодзіць, рушыць чыесьці планы. Прыехалі да вянца ажно сем пар. Згаварыліся жаніхі пастаяць у цане. Сапсаваў абедню ён: першы вянчацца пайшоў, баяўся, што молодая перадумая. Заполле Кос. ПСАВА'ЦЬ (ПАПСАВА'ЦЬ) КРОЎ. Рабіць непрыемнае каму-небудзь. Узяла прымака, то ні ведала, як ад яго адкараскацца. Папсавау ён мне крыві, доўго помніць буду: гультай i n 'яніца. г.Косава. ПУ'ЛЯЮ ЛЯЦЕ'ЦЬ. Хутка бегчы. Сынок, пуляю ляці па бабу: карова цяліцца будзя. Грыўда Міл. ПУНТ ЗАЙШО'Ў. Заўпарціцца. Як зайшоў жонцы пунт, то ўжэ тры дні да мяне ні аказваяцца. Заполле Кос. ПУСКА'ЦБ (ПУСЦГЦЬ) 3 АГНЁМ (3 ДЫ МОМ). Спальваць. Немцы як адступалі, то нашо сяло з агнём пусцілі. Ёдчыкі Квас. ПУСКА'ЦБ (ПУСЦГЦЬ) 3 ТО'РБАЮ. Зрабіць бедным. Война многіх з торбаю пусціла. Засталіся голыя i босыя. Алынаніца Квас. ПУСКА'ЦБ (ПУСЦГЦЬ) КАЗЛА' Ў АГАРО'Д. Па недасведчанасці дазволіць пакарыстацца чужой маёмасцю. Пусцілі казла ў агарод - паставілі сад калхозны пільнававаць. Папавалачылі людзі яблык за бутэлькі. Бялавічы Кос. ПУСКА'ЦБ (ПУСЦГЦЬ) НА ВЕ'ЦЯР. Марна траціць. Старыя людзі грошы на кніжку кладуць, а маладыя на вецяр пускаюць: на прысмакі да на ўборы. Хадакі Жытл. ПУСКА'ЦЬ (ПУСЦГЦЬ) НА СВЕТ. Нара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ляцець, папсаваць, пускацб, пускаць
8 👁
 ◀  / 310  ▶