Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ПРЫСЫ'ПАЦЬ ПЯСКО'М ВО'ЧЫ. Пахаваць. Пайдзеш на могліцы - гэдулькі маладых, a ўжэ прысыпалі пяском вочы. г.Івацэвічы. ПРЫТРЫМЛІВАЦЬ (ПРЫТРЫМА'ЦЬ) ЯЗЫ КА. Памаўчаць. Прытрымай языка, а то каб гэты доўгі язык цябе да бяды не давёў. Боркі Падст. ПРЫТУ 'ЛЬВАЦЬ (ПРЫТУЛІ'ЦЬ) ГО'ЛОЎ. Знайсці прытулак. Пытаяшся, як жыву? От, жыву помаленьку. Прытуліла голоў да нашае меншанькае, паскрэбушкі ды гадую ўнукоў. Юкавічы Стайк. ПРЫХО'ДЗІЦЬ (ПРЫЙСЦГ) ДА ПА'МЯЦІ. Апрытомнець. Два тьідні мой чалавек у рэанімацыі ляжаў A гэто прыйшоў да памяці, то перавялі ў палату. г.Івацэвічы. ПРЫХО'ДЗІЦЬ НА ЯЗЫ К. Прыпамінаецца. Бывало, бабы як пачнуць сварыцца, то смех i грэх. Што прыходзіць на язык, тоя i гавораць. Усю радню памяшаюць. Скураты Квас. ПРЫХО'ДЗЩЬ (ПРЫЙСЦГ) У ГО'ЛОЎ. Успамінаецца. Як успомню пра вашу, то прыходзіць у голоў як беглі ў лес хавацца ў зямлянку, што бацько выкапоў. Заполле Кос. ПРЫ ЦАРУ' ГАРО'ХУ. Вельмі даўно. Гэто было яшчэ пры цару Гароху, а ты зараз усё ўспамінаяш. Што было, тоя з вадою сплыло. Жьіві сёняшнім днём. Хадакі Жытл. ПРЫЦІСКА'ЦЬ (ПРЫЦГСНУЦЬ) ХВАСТА'. Адчуць небяспеку, сцішыцца. Солтысом пры поляках быў а прышлі Советы, то прыціснуў хваста. г.Косава. ПРЫШЛГ КАПЦЫ. Так скажуць, кал i чалавек дажывае апошнія дні. Думоў, век панаваць будзя. Але ж ад смерці ніхто ні адкупіцца, i яму прышлі капцы. Алыпаніца Квас. ПРЫШО'Ў КАНЕ'Ц. Прыйшла пара памерці. Мусіць, i наяго конец прышоў: учоры павязліў бальніцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

канец, прысыпаць, прытрымаць, прытуліць, прыходзщь, прыціскаць
11 👁
 ◀  / 310  ▶