Кажу: дасі сто гром, то парамантую. г.Косава. РАЗРЫВА'ЦЦА (РАЗАРВА 'ЦЦА) НА КУСКГ. Мець шмат пільнай работы i старацца яе выканаць. Яшчэ грады ні апалола, а тут ягады паспелі: i суніцы, i чорныя. Hi ведаю, за шчо ўхапіцца, гатоў на кускі разарвацца. Алыпаніца Квас. РАЗУ МНЫ ДУ'РАНЬ. Здольны, але лянівы хто. Паслухаць яго, то ўсё ён зная, усё ведая, але нічого ні робіць. Адным словом - разумны дурань. Яглевічы Ягл. РА'КОМ ПАЎЗЦГ. На карачках. Бацько мой любіў пажартавць. Чарку за столом падымя i скажа: "Жадаю ўсім нам сто лят жыць, а дзвесце лят раком поўзаць ". Ад палякоў, мусіць, навучыўся. Заполле Кос. РА'КОМ УСТА'ЦЬ. Так скажуць пра чалавека, у якога дрэнны настрой. Сёні ты, Алесь, мусі, раком устаў: кідаяшся наўсіх цэлы дзень. Гічыцы Ягл. РАСА' ВО'ЧЫ ВЫЯДА'Я. Не мець шчасця. У чужое шчасце не ўкупішся. Іншаму ўсё жыццё шанцуя, а мне, бедному, раса вочы выядая. г.Косава. РАСГНКІЎ РО'ЦІ НЕ БЫЛО'. Галодны. Людзі зараз вячэраць будуць, а ў мяне за дзень расінкі ў році не было. Даў зарок: пакуль машыну не адрамантую, есці не буду. г.Івацэвічы. РАСКАТА'ЦБ ГУ'БЫ. Спадзявацца на лёгкі спажытак. Пачулі, што вяселле будзя ў нябогі. Мой мужык абрадаваўся. Казаў усё: "Хоць смачно наемся да на молодых падзіўлюся ". Раскатаў губы. А нас узялі i не паклікалі. Каму мы, старыя, зараз трэба? Да яшчэ рабілі ў рэстарані. г.Косава. РАСКГНУЦЬ РО'ЗУМОМ. Абдумаць. Ты, чалавеча, не сярдуй, а раскінь розумом: чаго мы паедзям у Жыровічы проз Бусяж, калі можно напрамую - проз Булу, Сяркі, Баравікі. г.Косава. РАСКРЫВА'ЦЬ (РАСКРЫ'ЦЬ) РО'ТА. Гаварыць. / ты яшчэ ротараскрываяш? Памаўчы! Гэто ж ад цябе
Дадатковыя словы
дурань, разрывацца, раскатацб, раскрываць, раскрыць, устаць
13 👁