ПЛЯ'СКАЦЬ ЯЗЫКОМ. Гаварыць не па справе, не па сутнасці. Пайгилі лён калаціць, a трактара доўго ні было. То да абеда пляскалі языками Скураты Квас. ПЛЯСЦГ КАШАЛЕ' (ЛА'ПЦІ, РЭ'ЗГІНІ, РЭ'ШАТО). Доўга i нудна гаварыць пра нязначнае, пустое. Другі час пляцеш кашале, а я так i не дакумекоў, шчо ты хацеў сказаць. Заполле Кос. ПЛЯСЦГ РАКГТАВЫЯ ПАСТАЛЫ'. Гаварыць абы-што. Шчо ты мне цэлы вечар ракітавыя пасталы пляцеш! Прызнавайся, любіш мяне ці не? Заполле Кос. ПЛЯСЦГСЯ Ў ХВАСЦЕ'. Адставаць. Памятаю, грыбоў надто много было за Ворляю. Брат старэйшы i мяне ўзяў. Паўнюткі кошык назбірала. Я ледзьee іду, а ён крычыць: "Чаго ты пляцешся ў хвасце?". Хрышчонавічы Квас. ПО'ЛЬСКІ КАВАЛЕ Р. Стары халасцяк. Дачка замуж сабралася ісці, а ён яшчэ польскі кавалер, i дзе яе вочы. Алынаніца Квас. ПО'ЎЗАЦЬ НА КАЛЕ'НЯХ. Прыніжацца, дагаджаць. Мая сястра на коленях поўзая перад мужыком: усё яму патурая. Я свайму ні поддамся, але мой i ні гэдыкі ліхі. г.Івацэвічы. ПО'ЎЗАЦЬ CA СМЕ ХУ. Рагатаць. Спраўлялі золотое вяселле дзеду з бабаю. Да дасталі з куфра вэлюм вясельны яе, адзелі на голоў. То ўнукі поўзалі ca смеху. Мілейкі Міл. ПО'ЎНЫ ЯК ВО'КО. Напоўнены да краёў. Летом пры доброй пашы я ад свае коровы надойваю малака вядро, поўнае як воко. А ў вядрэ дванаццаць літроў. Алынаніца Квас. ПО'ЯДОМ Е'СЦІ. Выказваць нездавальненне, прыдзірацца. Дзясятаму закажу за старого замуж ісці. Бало, мне на музыкі хочацца пайсці, рано паспаць даўжэй. А ён поядом есць. Усё хацеў, каб дома сядзела, пры ём. г.Косава
Дадатковыя словы
есці, каленях, лапці, пайгйлі, пляскаць, поўзаць, поўны, рэзгіні, рэшато
12 👁