ПЛАЧА АЖ ЗАХО'ДЗЩЦА. Нястрымна, не сціхаючы. Маці з сабою ні ўзяла па ягады, кажа, далёко пайду. То во плача аж заходзіцца. Бялавічы Кос. ПЛЫЦЬ (ПЛЫ'СЦІ) МІЖ ПА ЛЫДОЎ. Хутка траціць. Абоя на грашах, добра палучаюць, але плывуць тыя грошы ў іх між пальцоў. Ад палучкі да палучкі ні заўсёды хватая. Хрышчонавічы Квас. ПЛЫЦЬ У РУ'KI. Шанцаваць. Як пагляджу, то маёй суседцы грошы сомы ў рукі плывуць: то ў латарэю выграла, то пенсію дабавілі. Скураты Квас. ПЛЮ'НУЦЬ HIMA' КУДЫ. Вельмі многа, шматлюдна. Прыехоў цырк у Вацэвічы. Людзей назбіраласё - плюнуць німа куды. г.Косава. ПЛЮНЬ I РАЗАТРЫ. Не звяртай увагі. Хай шчо хочуць гавораць, а ты плюнь i разатры, абы твоя душа нявінна была. Алынаніца Квас. ПЛЯВА'ЦЬ НА БО'РАДУ. Аслабець. Ой, браток, ужэ зусім я нікудышні — на бораду плюю. Ніякае сілы ні ў руках, ні ў ногах німа. Заполле Кос. ПЛЯВА'ЦЬ СУ'ПРАЦЬ ВЕ ТРУ. Рабіць сабе на шкоду. 3 табою, Манька, спорыць, што пляваць супраць ветру. Хай будзя па-твояму. Мілейкі Міл. ПЛЯВА'ЦЬ У ВО'ЧЫ. Дакараць, бэсціць за бессаромства, але не дасягаць мэты: бо гэта такі чалавек - ён не ведае сораму. Ен не ведая сорому. Яму плюй у вочы - скажа, дождж ідзе. Мілейкі Міл. ПЛЯВА'ЦЬ (НАПЛЯВА'ЦЬ) У ДУ ШУ. Зневажаць. Прычапіўся, што мой сын па блату ў інстьітут паступіў. Ано мне ў душу напляваў. Мой сын на адны пяцёркі ў школі вучыўся, i там на чырвоны дзіплом вучыцца. г.Івацэвічы. ПЛЯ'СКАЦЬ У КАЦЁТЫ. Апладзіраваць. На канцэрці была. Так пляскала ў кацёты - аж пачырванелі. Але ж i спявалі харашэ. Алынаніца Квас. Кацёты - далоні
Дадатковыя словы
заходзщца, напляваць, плысці, плюнуць, пляваць, пляскаць, руki, супраць
9 👁