ПЕРАХО' Д ЗІЦЬ (ПЕРАЙСЦГ) ДАРОТУ. Перашкаджаць, перабіць намеры. Гэто ты мне дарогу перайшоў, апярэдзіў мяне. Я хацеў сватоў да Алены naсылаць. Яглевічы Ягл. ПЕРШ-НА'ПЕРШ. Напачатку. Перш-наперш падкі' рабілі, як стажкі клалі, бо мокро было. Заполле Кос. Падок - стажар'е. ПЕ'РШЫМ КУСКО М УДАВГЦЦА. Адзін раз уступаць у шлюб. Добра першым куском удавіцца. Перша жонка, кажуць, ад Бога, а другая - ад людзей. Алынаніца Квас. ПЕ 'ЧКІ-Л А 'ВАЧКІ. Так скажуць пра людзей, паміж якімі пануе згода, паразуменне. У колхозного брыгадзіра з кладаўшчыком печкі-лавачкі, іх вадою ні разольет. Заполле Кос. ПІЛЬНАВА'ЦЬ СВАЙГО' НО СА. Не ўмешвацца ў чужыя справы. Ты ў маю сям'ю не лезь. Свайго носа пільнуй. Я i сам дам рады разабрацца. г.Івацэвічы. ПЩЬ (ВЫ'ПІЦЬ) КРОЎ. Здзекавацца. Каторы гадок ты маю кроў п'еш. Ну, хутко вып 'яш. Паглядзіш, як аднаму добра. г.Косава. ПЩЬ У ЦЁ'МНУ ГО'ЛОЎ. П 'янстваваць. Стары чалавек, а цэлу нядзелю где ў цёмну голоў: унучка нарадзыася, то замочвая. Грыўда Міл. ПІШЫ ПРАПА'ЛО. Усё дарэмна. Пазычыў грошы Андрэю, то пішьі пропало. Ён зроду нікому не аддае. г.Івацэвічы. ПЛА'КАЦЬ ЯК БАБЁР. Не сціхаючы. Успомніў нябожчыка дзядзька Мікалая. Я ку армію кого бралі, то ён плакоў па новобранцу як бабёр. Гэдак шкадаваў, бо самого на ваш у забраліў васімнаццаць гадоў. Нацярпеўся ўсяго. Скураты Квас. ПЛАСТО'М ЛЯЖА'ЦЬ. Моцна хварэць. Гэдак на грыпу людзі гэты год хварэюць, пластом ляжаць. г.Косава
Дадатковыя словы
выпіць, пеш, плакаць, прапало, пільнаваць, стажаре, сямю
8 👁